Уводны курс па правах чалавека “Тэрыторыя правоў”

Адукацыйна-асветніцкая грамадская арганізацыя “Тэрыторыя правоў” — абвяшчае набор на Уводны курс па правах чалавека, які адбудзецца ў афлайнавым фармаце ў Варшаве (Польшча).

Пра Курс

Гэта 3-х дзённая праграма навучання разуменню правоў чалавека (першы, уводны ўзровень ведаў). 

У межах праграмы вы азнаёміцеся з асноўнымі паняццямі, прынцыпамі і гісторыяй канцэпцыі правоў чалавека, тэмамі роўнасці і недыскрымінацыі, з элементамі тэмы Дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскага інтарэса, а таксама з іншымі тэмамі, неабходнымі для разумення канцэпцыі правоў чалавека.

Працоўныя мовы: беларуская, руская.

Выкладчыкамі_цамі, трэнерамі_камі і экспертамі_камі Курса з’яўляюцца прадстаўнікі_цы вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты_кі і практыкі_ні ў галіне правоў чалавека і права.   

Для каго Курс

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларусы і беларускі (незалежна ад узросту і месца актуальнага пражывання), якія зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека. Група будзе сфармавана з 20-22 удзельнікаў_ц на конкурснай аснове. 

Умовы ўдзелу ў праграме Курсу:

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары_кі бяруць на сябе расходы транспартных выдаткаў, пражывання і харчавання ўдзельнікаў_ніц. Візавая падтрымка не аказваецца.

Арганізатары_кі пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка_цу на любым этапе праграмы ў выпадку невыканання ўмоваў і патрабаванняў удзелу ў яе працы.

  • Даты правядзення курса: 27 — 30 лістапада 2025 года (27 лістапада — дзень заезду ўдзельнікаў_ц)
  • Месца правядзення: Варшава (Польшча)
  • Дэдлайн падачы заявак: 16 лістапада 2025 года (уключна).  

Пра вынікі адбору мы паведамім не пазней за 19 лістапада 2025 года.

Пры іншых роўных прыярытэт у адборы ў кандыдатак і кандыдатаў, якія пададуць свае заяўкі раней.

Рэгістрацыя

🌐 Даведацца больш пра адукацыйна-асветніцкую грамадскую арганізацыю “Тэрыторыя правоў”Instagram , Telegram-канал пра правы чалавека: адукацыя і магчымасці развіцця для кожнага і кожнай:

Scroll to top