Варкшоп ад БАЖ “АІ з нуля: як ствараць тэксты, голас і карцінкі”

Вы пазнаёміцеся з простымі і карыснымі сэрвісамі, якія дапамагаюць журналістам і актывістам ствараць якасны кантэнт хутчэй і лягчэй.
Калі: 13 лістапада, чацвер, 16:00 па Варшаве, 17:00 па Вільні, 18:00 па Мінску. Рэгістрацыя да 12 лістапада.
Для каго: будзе карысна тым, хто толькі пачынае знаёмства з нейрасеткамі.
Што вас чакае
Варкшоп скаладаецца з трох частак.
У першай пакажам:
- як з дапамогай AI хутка стварыць тэкст;
- як агучыць матэрыял, не маючы студыі;
- як зрабіць ілюстрацыю ці выяву для сторыс.
Другая частка — практыка: кожны ўдзельнік зможа самастойна папрацаваць з АІ-прыкладаннямі. А таксама стварыць уласны невялікі праект — тэкст, аўдыя ці выяву.
У фінале вядучы дапаможа ацаніць вынікі самастойнай працы і дасць рэкамендацыі, таксама падзелімся досведам, як інтэграваць AI у паўсядзённую працу.
Вядучы: Дзяніс Васількоў, медыякансультант, даследчык новых інструментаў.
Рэгістрацыя адкрытая да 12 лістапада, 17:00 па Вільні.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Спасылку на вэбінар зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць за дзень і за гадзіну да варшкопа.Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com
