Апытанне “Гендэрны мэйнстрымінг на практыцы”

Апытанка аб зацікаўленасці для арганізацый грамадзянскай супольнасці перад запускам праграмы “Гендэрны мэйнстрымінг на практыцы: навыкі, інструменты і падыходы”. 

Гэта новы анлайн-курс, створаны ў межах праекта EU4Gender Equality Reform Helpdesk (Фаза II) пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Праграма прызначана для арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці з рэгіёна Усходняга суседства, якія працуюць у розных сферах, ад экалогіі і моладзевай працы да культуры, адукацыі і правоў чалавека, і хочуць лепш улічваць гендэрныя падыходы ў сваёй дзейнасці. 

На працягу 2026 года ўдзельнікаў чакаюць інтэрактыўныя анлайн-сесіі, практычныя заданні Gender Lab, абмен досведам і ментарская падтрымка. 

Праграма прапануе канкрэтныя інструменты і шаблоны, якія можна адразу выкарыстоўваць у паўсядзённай працы. 

Гэта апытанне дапаможа нам зразумець патрэбы і інтарэсы арганізацый грамадзянскай супольнасці і зрабіць праграму максімальна карыснай і актуальнай.

Кароткая апытанка тут  

Зараней вялікі дзякуй за ўдзел!

Scroll to top