Белкульт: з 1990-х па сённяшні дзень
Аўтарскі курс Максіма Жбанкова распрацаваны як уводзіны ў беларускую культурную сітуацыю праз расповед аб найбольш значных з’явах, трэндах, асобах ды артэфактах часоў незалежнасці.
Белкульт пры гэтым разумеецца як комплексны механізм вырабу, распаўсюду і спажывання культурніцкіх прадуктаў, стварэння суполак і распрацоўкі мадэляў сацыяльнага дзеяння. Змены культурнага парадку разглядаюцца як вынік адмысловай камунікацыі паміж рознымі паверхамі культурнай індустрыі.
Курс прапануе першасную арыентацыю ў прасторы нацыянальнай культуры праз вызначэнне і тлумачэнне базавых мастацкіх і светапоглядных рэсурсаў кожнага з дзесяцігоддзяў. Ён спрыяе лепшаму разуменню падставовых трэндаў незалежнага белкульту і ягонага супярэчлівага ўзаемадзеяння з дзяржаўнай культурнай палітыкай. Асобны блок прысвечаны крызіснаму перыяду 2020-2025 гадоў. Да канспекту па кожнай тэме далучаецца дэтальна прапісаны інфармацыйны блок.
* Адукацыйны курс быў распрацаваны ў рамках праграмы Belarus Beehive спецыяльна для платформы learn4belarus.online
Вучэбная праграма
- 8 Sections
- 24 Lessons
- 0 м Працягласць
1. Культура: музей, праграмер, індустрыя, спектакль
- Лекцыя "Культура: музей, праграмер, індустрыя, спектакль"
- Канспект
- Заданне для самаправеркі
2. Постсавецкія. Жыццё пасля імперыі
- Лекцыя "Постсавецкія. Жыццё пасля імперыі"
- Канспект
- Заданне для самаправеркі
3. Дзевяностыя. На мяжы (не)магчымага
- Лекцыя "Дзевяностыя. На мяжы (не)магчымага"
- Канспект
- Заданне для самаправеркі
4. Нулявыя. Будысты і чарапахі
- Лекцыя "Нулявыя. Будысты і чарапахі"
- Канспект
- Заданне для самаправеркі
5. Дзве тысячы дзясятыя. Лёгкія-лёгкія
- Лекцыя "Дзве тысячы дзясятыя. Лёгкія-лёгкія"
- Канспект
- Заданне для самаправеркі
6. Дзве тысячы дваццаты. Белкульт надзвычайнага стану
- Лекцыя "Дзве тысячы дваццаты. Белкульт надзвычайнага стану"
- Канспект
- Заданне для самаправеркі
7. Дваццатыя, першая пяцігодка. Бэнд караля Стаха
- Лекцыя "Дваццатыя, першая пяцігодка. Бэнд караля Стаха"
- Канспект
- Заданне для самаправеркі
8. Расклад на заўтра. Больш чым культура
- Лекцыя "Расклад на заўтра. Больш чым культура"
- Канспект
- Заданне для самаправеркі
