SheLeads — курс па лідарстве для беларусак

Арганізацыя еўрапейскай экспертызы і камунікацый запрашае беларусак, якія жывуць у Варшаве, да ўдзелу ў афлайн-курсе «SheLeads», каб навучыцца:
- асэнсоўваць гендарныя стэрэатыпы, пераадольваць сіндром самазванкі і шукаць свае моцныя бакі,
- развіваць лідарскія якасці і навыкі самапрэзентацыі,
- будаваць сувязі і знаходзіць узаемную падтрымку ў досведзе вымушанай міграцыі,
- прыдумляць ідэі ўласных праектаў, накіраваных на свае суполкі (некамерцыйныя альбо сацыяльны бізнес).
📆 Даты: 31 студзеня, 7 лютага і 21 лютага (па суботах)
📖 Працоўныя мовы: беларуская і расейская
📍 Месца: дашлем адабраным удзельніцам (Варшава)
📣 Інфармацыйная падтрымка: жаночае медыя ISKRA
🔜 Рэгістрацыя: да 23 студзеня
🏷️ Кошт: бясплатна
📄 Праграма курса:
- тры адукацыйныя трэнінгі па суботах: 31 студзеня, 7 лютага і 21 лютага з 10:00 да 16:00 (вегетарыянскае харчаванне і перапынкі будуць забяспечаныя арганізатаркамі),
- самастойная праца ўдзельніц над ідэямі сваіх праектаў (з дапамогай ментарак),
- нефармальныя сустрэчы з жанчынамі-лідаркамі на тэмы, актуальныя для мігрантак, напрыклад, юрыдычныя, моўныя, інтэграцыйныя пытанні. Тэмы і спікеркі будут вызначаныя разам з удзельніцамі праграмы.
💁♀️Удзельніцы
Запрашаюцца беларускі, якім цікавая тэма лідарства і якія хочуць знайсці падтрымку для сваіх ідэй у эміграцыі.Пры адборы прыярытэт будзе надавацца тым, хто зможа ўдзельнічаць ва ўсіх трох трэнінгах, бо праграма разлічаная на пастаянную групу. У першую чаргу мы запрашаем тых, хто жыве ў Варшаве. На жаль, арганізатаркі не змогуць кампенсаваць праезд з іншых месцаў. Але вы можаце ўдзельнічаць, калі жывяце ў іншым горадзе і будзеце дабірацца самастойна.
