Новы анлайн курc ад Нацыі ладараў “Сейбіт прамовы”

Запрашаем пракачаць навыкі публічных выступаў на бясплатным анлайн-курсе «Сейбіт прамовы».
Голас — гэта ваш сацыяльны капітал. Лідараў і лідарак вызначае не толькі пасада, але і тое, як іх чуюць. Бывае, што экспертыза на вышыні, а голас дрыжыць? Альбо ідэя маштабная, але ёй не хапае аб’ёму і пераканаўчасці ў гучанні?
Для тых, хто кіруе, выступае ці будуе асабісты брэнд, голас — гэта не проста сродак камунікацыі. Гэта інструмент уплыву, які альбо адчыняе дзверы, альбо пакідае вас за імі.
Аўтар і вядоўца курса — Андрэй Саўчанка, беларускі рэжысёр, педагог і актор з вялікім рэжыссёрскім і акторскім досведам.
За 3 тыдні вы разам:
🧡 папрацуеце з голасам, дыханнем і дыкцыяй з дапамогай правераных акцёрскіх тэхнік
🧡 навучыцеся ператвараць хваляванне ў драйв і ўпэўненую падачу
🧡 даведаецеся, як кіраваць фокусам аўдыторыі — ад аднаго чалавека да цэлай залы
🧡 прымусіце кожны жэст працаваць на ваш аўтарытэт і мн.інш.
Гэты курс для вас, калі вы хочаце не проста «гаварыць», а быць пачутымі — на перамовах, канферэнцыях, у медыя ці падчас важных публічных заяваў.
Вас чакае інтэнсіўная праца:
✅ 5 модуляў з лаканічнымі відэалекцыямі (10–30 хвілін) і структураванымі канспектамі
✅ практычныя кейсы са зваротнай сувяззю ад эксперта
✅ жывыя 2-гадзінныя вэбінары з разборам тэхнік
✅ магчымасць навучання на беларускай ці рускай мове
🎯 Старт 8-га патоку: 02.02.2026
🧡 Фармат: Анлайн, бясплатна.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
Ваш голас варты таго, каб гучаць на поўную моц. Да сустрэчы на курсе!
🚨 Медыярэсурсы Нацыі Лідэраў уключаны ў пералік арганізацый, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці
