Падтрымка ад фонду «Адкрытая Літва» у межах праграмы Verta

1. Конкурс праектаў, якія прасоўваюць каштоўнасці дэмакратыі, роўнасці, правоў чалавека, вяршэнства закона і іншыя каштоўнасці ЕЗ.

Праекты павінны быць рэалізаваны ў супрацоўніцтве як мінімум з адной рэгіянальнай НДА ў Літве.

Дэдлайн падачы заявак: 17 лютага 2026

Падрабязнасці

2. Фінансаванне для сумесных праектаў па пытаннях міграцыі для НДА з Літвы, Латвіі і Польшчы.

Конкурс накіраваны на ўмацаванне трансгранічнага супрацоўніцтва паміж НДА ў сферах адвакатавання па пытаннях міграцыі, абароны правоў і інтэграцыі мігранта:к, зніжэння узроўню дэзінфармацыі і негатыўнага стаўлення да міграцыі.

Заяўкі прымаюцца не пазней за 17 лютага 2026

Больш інфармацыі

3. Падтрымка праектаў двухбаковага супрацоўніцтва Фінансаванне для ўмацавання партнёрства паміж НДА з Літвы і іншых краін ЕЗ на аснове агульных каштоўнасцяў праз стварэнне сетак супрацоўніцтва, абмен досведам і рэалізацыю сумесных ініцыятыў.

Падача заявак: да 31 студзеня 2027 г. або пакуль не будзе вычарпана фінансаванне па гэтым конкурсе

Падрабязнасці

Максімальная агульная сума падтрымкі, якую можа атрымаць адна арганізацыя як заяўнік або партнёр у межах усіх конкурсах праграмы Verta!, складае 60 000 еўра.

21 студзеня з 11:30 да 14:30 адбудзецца анлайн-інфасесія, падчас якой арганізатары распавядуць пра бягучыя конкурсы праектаў і адкажуць на пытанні. Далучыцца да трансляцыі можна будзе праз старонкі фонду ў Facebook і YouTube.

За анонс дзяку тэлеграм каналу Добрыя парады для НДА: Навіны, абвесткі, парады і карысныя рэсурсы для беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятыў у Літве.
@CSO_Fusion Раім! Падпісвайцеся!

Scroll to top