Майстэрня медыятэатра для развіцця крытычнага мыслення

Майстэрня праводзіцца інцыятывай “Адчуй”. Агранізатары запрашаюць далучыцца да серыі інтэрактыўных сустрэч, дзе праз тэатральныя метады мы будзем вучыцца крытычна аналізаваць навіны, распазнаваць маніпуляцыі і змагацца з інфармацыйнай перагрузкай.
Навіны ў свеце з’яўляюцца кожную секунду. Паток інфармацыі дыктуе, што адчуваць і як думаць.
Для каго: актывіст:кі і студэнт:кі, настаўні:цы і бацькі, медыя-мэйкер:кі і ўсе, хто хоча захаваць устойлівасць у лічбавым хаосе.
За два дні інтэнсіву вы атрымаеце прыкладны алгарытм, як бачыць «схаванае» паміж радкоў і захоўваць уласную думку. Мы разбяром канкрэтныя тэхнікі, якія стануць вашым асабістым інструментарыем і дапамогуць упэўнена працаваць з інфармацыяй у сваіх супольнасцях.
Што вас чакае на інтэнсіве?
- Тэатральная размінка і імправізацыя.
- Практыкаванні, каб адчуць розніцу паміж фактам і маніпуляцыяй.
- Разбор таго, як медыя спрабуюць кіраваць нашымі эмоцыямі і стаўленнем да іншых.
- Тэхнікі «ўскрыцця» навінпраз рытм, голас і рух.
- Бяспечная прастора, дзе кожнае меркаванне важнае.
- Стварэнне і відэаздымка фінальных перформансаў.
Гэта ваш шанс навучыцца бачыць тое, на што іншыя проста глядзяць.
Калі: 21 і 28 лютага (суботы) 2026 года. 11:00-19:00
Дзе: Вільнюс, Літва (афлайн). Дакладнае месца паведамім адабраным удзельні:цам пасля рэгістрацыі.
Рэгістрацыя адкрыта да 19 лютага ўключна
Удзел бясплатны.
Тэатральны досвед не патрэбны.
✦ Больш пра медыя-тэатр (газетны тэатр) чытайце ў нашым інстаграме:
Што такое медыя (газетны) тэатр
Прыклады тэхнік
Прыклады пастановак
Засталіся пытанні? Пішыце нам у тэлеграм @adchuj або на пошту forumtheatreby@gmail.com
