Трэнінг English That Works: як гаварыць пра сябе і сваю НКА так, каб вас разумелі

За два дні ты навучышся рабіць ясны і пераканаўчы пітч пра сваю арганізацыю.
Як расказаць донарам і партнёрам пра сваю працу без сціпласці і завучаных фармулёвак? Як фандрайзіць на сваю дзейнасць, а потым яшчэ і не патануць у справаздачах? Belarus Beehive сумесна з Цэнтрам новых ідэй запускае серыю івэнтаў “Upgraded: Як ініцыятывам жыць і працаваць у 2026 годзе”. Гэта будуць практычныя сустрэчы для НКА і грамадзянскіх ініцыятыў пра камунікацыю, грошы, юрыдыку і бачнасць у сучасным кантэксце. Першы двухдзённы інтэнсіў пройдзе 3-4 красавіка ў Варшаве і будзе прысвечаны таму, як пераканаўча пітчыць свае ідэі на англійскай мове.
Падчас першага трэнінгу мы засяродзімся не на граматыцы, а на сэнсе, структуры і практыцы. Будзем працаваць з той англійскай, якую вы ўжо маеце — і вучыць, як выкарыстоўваць яе максімальна эфектыўна.
Калі? 3-4 красавіка 2026
Дзе? Imaguru, Twarda 14/16, Варшава
Спікеркі:
Валянціна Чэкан — speaker coach TEDxMinsk, трэнерка па публічных выступах і кансультантка па дзелавых камунікацыях.
Таццяна Сусло — выкладчыца англійскай мовы, якая спецыялізуецца на працы з НКА, бізнесам і IT. Заснавальніца праекта Safe Space English — адукацыйнай праграмы па англійскай мове для грамадзянскай супольнасці.
Пасля 2-дзённага інтэнсіва вы:
- перастаеце губляцца, калі трэба расказаць пра сябе;
- робіце ясны і ўпэўнены пітч;
- разумееце, як гучаць у міжнародным кантэксце.
Фармат:
- шмат практыкі;
- фідбэк ад спікерак тут і зараз;
- падтрымліваючае атачэнне.
Для каго?
Для тых, хто:
- прадстаўляе НКА, грамадзянскую супольнасць, з’яўляецца лідарам або лідаркай;
- ужо камунікуе па-англійску (донары, партнёры, перамовы);
- займаецца або хоча займацца адвакацыяй Беларусі на міжнародных пляцоўках;
- адчувае няўпэўненасць у выступах / англійскай мове, або і ў тым, і ў іншым;
- мае ўзровень англійскай B1 і вышэй.
Дэдлайны:
- Варшава → 31 сакавіка, 12:00 (CET)
- Іншыя гарады → 24 сакавіка, 12:00 (CET)
Звярніце ўвагу, арганізатары пакрываюць выдаткі на лагістыку і харчаванне, але не аказваюць візавую падтрымку.
Гэта толькі першы івэнт у серыі – далей будуць пра грошы, бухгалтэрыю, камунікацыю і юрыдыку.
Мерапрыемства праводзіцца ў партнёрстве з Belarus Beehive i Imaguru, пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.
