Learn4belarus.online і БНП запрашае на прэзентацыю новага анлайн-курса “Ад дэбатаў да ўзаемаразумення”

Запрашаем тых, хто:
- працуе ў камандах з вельмі рознымі поглядамі
- вядзе публічныя дыскусіі, стрымы, сустрэчы
- хоча размаўляць з людзьмі “з таго боку” без пераходу на асобы
- шукае спосаб казаць аб самым балючым так, каб гэта вяло справу наперад, а не руйнавала стасункі.
📅 Дата і час: 16 красавіка 18.00 CET, афлайн у Вільні ў 19.00.
📍 Фармат: гібрыдны онлайн (Zoom / YouTube Live )
⏰ Працягласць: ≈ 90 хвілін
На прэзентацыі пагаворым:
- Чаму звычайныя дэбаты і спрэчкі амаль заўсёды прыводзяць да палярызацыі, а не да ўзаемаразумення і працуючага рашэння
- Як размова ператвараецца ў супрацьстаянне, і што можна зрабіць інакш
- Міні-практыка: разбярэм 1-2 складаныя сітуацыі
- Агляд курса: структура, практыкаванні, інструменты.
Рэгістрацыя да 15.04 да 13.00 СЕТ.
Падрабязней
Пры падтрымцы Beehive Belarus
