MentorUP – падтрымка беларускіх студэнтаў у Польшчы

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў запрашае на сустрэчу ў тваім горадзе, дзе разбяром практычныя пытанні пра вучобу і жыццё ў Польшчы.

  • Што будзе:
  • як паступіць у польскі ўніверсітэт (якія дакументы патрэбны і г.д.);
  • якія стыпендыі ёсць у Польшчы і як на іх падацца;
  • нюансы легалізацыі ў Польшчы;
  • дзе студэнтам шукаць працу ў Польшчы (і пра што варта памятаць у працэсе);
  • частыя памылкі студэнтаў ў пачатку вучобы.

Сустрэчы пройдуць у афлайн-фармаце ў Варшаве, Лодзі, Любліне, Кракаве і Уроцлаве. Падчас сустрэчаў можна будзе задаць пытанні на розныя тэмы, звязаныя з вучобай у Польшчы.

Калі і дзе: 

  • 17 красавіка, 18:00 — Кракаў
  • 18 красавіка, 12:00 — Люблін
  • 18 красавіка, 13:30 — Уроцлаў
  • 18 красавіка, 14:30 — Варшава
  • 24 красавіка, 15:00 — Лодзь.

Для ўдзелу неабходна запоўніць форму 

Колькасць месцаў абмежаваная.

Scroll to top