Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага прымае заяўкі

Праграма стыпендый імя Кастуся Каліноўскага — гэта ўрадавая ініцыятыва Рэспублікі Польшча для маладых беларусаў, якія праз палітычныя рэпрэсіі не могуць вучыцца або працаваць у Беларусі.
Праграма накіравана на беларускую моладзь і студэнта_к, рэпрэсаваных па палітычных матывах, а таксама на асоб, адлічаных з устаноў вышэйшай адукацыі. Кандыдат_кі, якія пройдуць адбор і пачнуць навучанне альбо навуковую працу, могуць разлічваць на стыпендыю 1 800 PLN (I ступень) ці 2 700 PLN (II ступень).
Праграма прапануе:
- падрыхтоўчы курс польскай мовы,
- навучанне на бакалаўрыяце і магістратуры ў польскіх універсітэтах,
- навуковыя стажыроўкі для даследчыкаў.
Удзельнікі атрымліваюць штомесячную стыпендыю і магчымасць вучыцца ў адным з 83 польскіх ВНУ.
Праграма дзейнічае з 2006 года і з’яўляецца найбуйнейшай еўрапейскай падтрымкай для палітычна рэпрэсаванай беларускай моладзі.
