Новы раунд падтрымкі ад EU4Belarus – SALT  

Абвешчаны наступны раўнд праграмы падтрымкі для беларуса_к (Support for Advanced Learning and Training) , якія пацярпелі ад палітычных пераследаў, страцілі крыніцу даходу ці магчымасць атрымання адукацыі. 

Праграма прафінансуе прафесійную адукацыю, курсы перападрыхтоўкі і падвышэння кваліфікацыі, моўныя курсы і іспыты, настрыфікацыю дыплома і іншыя. 

Памер фінансавання: да 10 000 EUR. Тэрмiн падтрымкi: 6 цi 12 месяцаў. Бліжэйшы дэдлайн: 31 траўня. 

Хто можа прэтэндаваць на падтрымку:

Праграма прызначана для грамадзян Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 гадоў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій пасля жніўня 2020 года (палітычнае зняволенне, пагрозы, пераслед за грамадзянскую пазіцыю ці ўдзел у мірных пратэстах) і страцілі магчымасць працягваць навучанне ці працу.

На момант падачы заяўкі заяўнік або заяўніца павінны пражываць у краіне ЕС, ЕЭЗ або адной з краін Усходняга Партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). Калі чалавек пакінуў Беларусь раней жніўня 2020 года, трэба даказаць, што гэта адбылося пад уплывам рэпрэсій, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 году.

Заяўнік ці заяўніца могуць падаць толькі адну заяўку ў межах кожнага раўнда праграммы. Кожны заяўнік ці заяўніца могуць быць падтрыманыя толькі 1 раз у межах праграмы.

Пры атрыманні падтрымкі бенефіцыяр павінен знаходзіцца ў ЕС для атрымання паслугаў, незалежна ад таго, анлайн ці афлайн яны праводзяцца.

Якія актыўнасці падтрымліваюцца:

  • Прафесійная адукацыя.
  • Курсы перападрыхтоўкі і падвышэння кваліфікацыі.
  • Афіцыйныя моўныя курсы і іспыты (індывідуальныя моўныя курсы ўсіх узроўняў і курсы ўзроўняў С непадтрымліваюцца, акрамя выключна матываваных выпадкаў).
  • Настрыфікацыя дыплома, вучонай ступені ці адукацыйных сертыфікатаў.
  • Курсы на атрыманне пасведчання кіроўцы (катэгорыі якія пачынаюцца з літар C, D, T. Катэгорыі A і B не падтрымліваюцца. Падтрымліваецца пацверджанне правоў катэгорыі B, атрыманых не ў краіне ЕЗ толькі ў тых выпадках, калі гэта патрэбна для атрымання катэгорыі С і вышэй).
  • Атрыманне кваліфікацыйных сертыфікатаў і здача іспытаў.

Усе актыўнасці могуць праходзіць у любым фармаце: анлайн, афлайн ці змешана.Пачатак выканання актыўнасцяў магчымы толькі пасля падтрымкі заяўкі камісіяй і падпісання дамовы.

Увага! Рэалістычны пачатак актыўнасцяў – 1 ліпеня 2026. Усе актыўнасці павінны быць завершаны да 31 сакавіка 2027 г.

Усе мерапрыемствы павінны быць накіраваны на кар’ернае і прафесійнае развіццё і праводзіцца ў ЕС. Пастаўшчыкамі анлайн паслуг павінны быць арганізацыі, якія маюць рэгістрацыю і плацяць выдаткі ў ЕС. Калі заяўнік або заяўніца на момант падачы заяўкі знаходзяцца не ў ЕС, то пры станоўчым рашэнні ўсе вочныя актыўнасці павінны быць праведзены ў ЕС.

Актыўнасці без афіцыйнага пацверджання вынікаў не падтрымліваюцца.

Памер падтрымкі да 10 000 еўра.

Тэрмiн патрымкi:  6 цi 12 месяцаў

Да 12 месяцаў — курсы для прафесійнай адукацыі 

Да 6 месяцаў — для моўных курсаў 

Падрабязней

Scroll to top