Трэнінг «AI для НКА: менш руціны – больш выніку»

Цэнтр новых ідэй і Belarus Beehive ладзяць практычны афлайн-трэнінг для прадстаўні_ц НКА, ініцыятыў і медыя «AI для НКА: менш руціны — больш выніку».
У праграме трэнігу:
- як выкарыстоўваць AI для аналізу, камунікацыі і SMM,
- як не страціць «голас» арганізацыі працуючы з AI,
- як ствараць кантэнт, слайды і базавую графіку хутчэй і прасцей.
Калі і дзе: 29–30 траўня, Варшава (Польшча).
Арганізатары пакрываюць выдаткі на лагістыку, але не аказваюць візавую падтрымку.
