Праграма па ўмацаванні арганізацыйнай устойлівасці для моладзевых НДА

Праграма створана для каманд, якія працуюць у Беларусі, у выгнанні або ў гібрыдным фармаце і сутыкаюцца з выклікамі, звязанымі з устойлівасцю, унутранай арганізацыяй і развіццё.
Праграма дапаможа:
- выбудаваць больш устойлівую ўнутраную арганізацыю ва ўмовах размеркаваных і гібрыдных каманд;
- палепшыць унутраную камунікацыю, размеркаванне роляў і працэсы прыняцця рашэнняў;
- развіць крызіснае планаванне і здольнасць дзейнічаць ва ўмовах нявызначанасці;
- знізіць узровень выгарання і напружання ўнутры каманд, укараніць практыкі самападтрымкі;
- павысіць устойлівасць арганізацый ва ўмовах скарачэння фінансавання і нестабільнага асяроддзя.
Фармат удзелу
Адабраныя арганізацыі прымуць удзел у поўным цыкле праграмы, які ўключае:
- дыягностыку і папярэднія кансультацыі для разумення патрэбаў каманды;
- адзін арганізацыйны выезд у Польшчы або Літве, распрацаваны пад канкрэтную арганізацыю;
- распрацоўку плана арганізацыйных зменаў па выніках выезду;
- 6 месяцаў індывідуальнага ментарынгу, накіраванага на ўкараненне гэтых зменаў у працу каманды;
- фінальную самаацэнку.
Арганізацыйны выезд – гэта фасілітаваны працоўны працэс, пабудаваны вакол канкрэтных задач каманды. Гэта не класічнае навучанне і не фармат адпачынку, хоць у праграме будуць прадугледжаныя актыўнасці для аднаўлення і клопату пра сябе, каб знізіць узровень напружання і падтрымаць удзельнікаў_ніц.
Працягласць выезду – да 5 дзён. Мінімальная колькасць удзельнікаў_ніц ад адной каманды – 2 чалавекі, максімальная – 5 чалавек.
Хто можа ўдзельнічаць:
Для ўдзелу ў праграме арганізацыя мусіць адпавядаць наступным крытэрам:
- беларускія моладзевыя арганізацыі і ініцыятывы, якія працуюць у сферах правоў чалавека, дэмакратыі, моладзевага ўдзелу, інклюзіі і сумежных напрамках;
- арганізацыі, якія існуюць не менш за адзін год;
- каманды (не індывідуальныя актывісты_кі), якія маюць не менш за трох актыўных удзельнікаў_ніц;
- арганізацыі, якія працуюць у Беларусі, у эміграцыі або ў гібрыдным фармаце;
- каманды, якія сутыкаюцца з арганізацыйнымі, стратэгічнымі або псіхалагічнымі выклікамі і зацікаўленыя ў развіцці.
Важна: камісія ацэньвае не “найлепшыя” арганізацыі, а тыя, для якіх удзел у праграме можа быць найбольш карысным і прывесці да рэальных зменаў.
Дэдлайн падачы заявак: 31 траўня, 23:59 CET.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на capacity@rada.fm.
