Школа фандрайзінгу для тых, хто стаміўся пісаць заяўкі ўначы!

РАДА запрашае далучыцца да школы па фандрайзінгу для маладых беларускіх актывіста:к і супрацоўні:ц НДА, якія хочуць навучыцца прыцягваць фінансаванне сістэмна. Школа складаецца з трох этапаў. Напрыканцы будзе магчымасць пратэставаць новыя веды, запітчыць праект донарам і атрымаць да 5000€ на падтрымку свайго праекта!

Першы этап – тэарэтычны курс “Дэдлайн быў учора!”

Ён дапаможа ўбачыць фандрайзінг як працоўны, запланаваны працэс, які ўзмацняе вашу ініцыятыву, а не высмоктвае сілы каманды. 

Праграма курса складаецца з 5 заняткаў.  Спікерка курса – Аня, фандрайзерка са стажам. За 10 гадоў працы яна вывучыла схаваныя болі і скрытыя патрабаванні ўсіх НДА – ад міжнародных да лакальных. Зараз яе праца прыносіць праектам у сярэднім 1,5 мільёна еўра ў год.

Праграма стартуе 3 чэрвеня і будзе праходзіць анлайн па панядзелках і серадах у 18:00 па Варшаве, усяго запланаваныя 5 сустрэч. Мова спікеркі: расейская.

Заяўкі на першы этап прымаем да 27 траўня ўключна.  

Рэгістрацыя

Падрабязнасці 

Другі этап – практычная лабараторыя

Гэта групавы працэс, дзе кожн:ая зможа спакаваць гатовую ідэю ў праектную заяўку ў суправаджэнні эксперткі і з дапамогай каляжана:к па сектары. Напрыканцы будзе тэставы пітчынг і «пражарка» заяўкі ад донараў. Каб падрыхтаваць вас да ўсіх складанасцяў, але ў падтрымліваючым фармаце!

На гэты этап будзе асобны набор пазней. Але ўдзельні:цы першага этапу, які наведаюць мінімум 60% заняткаў, трапляюць на другі этап аўтаматычна.

Фінальны этап – падача на грант

Выпускні:цы школы (мінімум аднаго з двух папярэдніх этапаў) атрымаюць магчымасць падацца на грант да 5000€.

На грантавую падтрымку можна падаваць праекты ў сферы адвакацыі, нефармальнай адукацыі, развіцця мясцовых кам’юніці, правоў чалавека і інклюзіі, падтрымкі ўразлівых груп, лічбавай бяспекі і інавацый, экалогіі, гендарнай справядлівасці і медыяграматнасці. Мы прыярытэзуем падтрымку ініцыятываў, створаных моладззю і для моладзі.

Даты другога і трэцяга этапаў паведамім пазней.

Ёсць пытанні? Пішы на study.help@rada.fm.

Scroll to top