Фемгрупа Беларусь запрашае вас на Феммітап 2026

Сінхранізацыя беларускага фемінісцкага поля: фармаванне і развіццё супрацоўніцтва

3–6 верасня 2026. Польшча.

Мэта — стварыць прастору для сінхранізацыі фемінісцкага поля, выпрацоўкі агульнага разумення выклікаў і пошуку кропак дотыку.

Удзельні:цы Феммітапа змогуць:

  • даведацца, чым карысныя міжнародныя фемінісцкія сеткі і аб’яднанні
  • абмеркаваць актуальныя тэндэнцыі развіцця беларускага фемруху
  • абмяняцца сучаснымі практыкамі супрацьдзеяння праваму павароту
  • пазнаёміцца з феміністкамі розных пакаленняў
  • абмеркаваць варыянты выхаду з грантавай залежнасці
  • знайсці партнёрак для сумесных дзеянняў
  • пазнаёміцца з камандай і дзейнасцю Фемгрупы

Ключавыя напрамкі (key notes):

  • Пераемнасць і міжпакаленчы дыялог
  • Міжнародная адвакацыя і праца з фемінісцкімі сеткамі
  • Гендарна абумоўлены гвалт і харасмент у дэмакратычных прасторах
  • Устойлівае, дыверсіфікаванае і незалежнае фінансаванне

У Феммітапе возьмуць удзел:

  • Актывіст:кі і прадстаўні:цы ініцыятыў, уцягнутыя ў грамадскі, палітычны і нізавы актывізм, якія пазіцыянуюць сябе як фемініст:кі і/ці цікавяцца фемінізмам і гендарнымі пытаннямі.
  • Жанчыны*, якія раней не былі ўцягнутыя ў актывізм, але хочуць працаваць з праблемамі сваёй мэтавай ці прафесійнай групы праз фемоптыку.
  • Прадстаўніцы Фемгрупы.
  • Таксама сярод запрошаных эксперт:ак — грамадскія і палітычныя актывіст:кі, нізавыя ініцыятывы, гендарныя даследчы:цы і эксперт:кі, прадстаўні:цы медыя, культуры, спорту, мастацтва, медыцыны, адукацыі і эканомікі.

Колькасць месцаў абмежаваная, удзельні:цы будуць адабраныя на падставе матывацыі.

Дэдлайн падачы заявак: да 5 чэрвеня 2026 года.

Пацверджанне ўдзелу: да 15 чэрвеня 2026 года

tg: @stasya_tsiarentsyeva

femgroupbelarus@gmail.com

Scroll to top