Што кажа сучасная навука пра стварэнне курсаў

Агляд
Вучэбная праграма

Гэты курс створаны для экспертаў і асветнікаў, якія хочуць будаваць эфектыўныя адукацыйныя прадукты, але сутыкаюцца з тыповымі праблемамі: 

  • падзенне матывацыі сваёй і ўдзельнікаў,
  • неапраўданыя чаканні,
  • нізкі ўзровень завяршальнасці курса,
  • негатоўнасць плаціць за навучанне.

 

Замест таго, каб вінаваціць сябе ці ўдзельнікаў, мы прапануем звярнуцца да навукі. За пяць модуляў вы пройдзеце шлях ад асаблівасцяў будовы мазгоў да канкрэтных інструментаў праектавання. 

 

Вы даведаецеся, як уладкаваная кагнітыўная нагрузка і чаму прага даць удзельнікам як мага больш інфармацыі можа забіць жаданне вучыцца. Вам давядзецца разабрацца з трыма тыпамі ўвагі і механізмамі памяці. Мы паразмаўляем, чаму актыўнае прыгадванне працуе лепш за перачытванне канспектаў. Вы паглядзіце на крывую матывацыі і атрымаеце інструменты для праходжання «даліны роспачы» - змрочнага перыяду, калі ўдзельнікі хочуць усё кінуць. 

 

Мы стваралі гэты курс, каб падтрымаць аўтараў на шляху стварэння навучання. Галоўнае для нас, каб напрыканцы курса вы зразумелі, што вам стала лягчэй, а ўнутранных аўтарскіх пакут менш, і вы гатовыя дзейнічаць. Спадзяемся, нашыя алгарытмы і чэк-лісты дапамогуць вам зразумець, як рухацца да цікавага навучання з клопатам і пра ўдзельнікаў, і пра сябе.

 

Пяць галоўных думак курса

  1. Мазгі ўдзельнікаў - гэта вельмі абмежаваная структура. Не цвёрды дыск, куды можна бясконца закідваць новую інфармацыю, а ўсяго толькі ад трох да пяці слотаў аператыўнай памяці. Перагрузка інфармацыяй забівае навучанне, таму трэба драбіць кантэнт, звязваць новае са старым і выкарыстоўваць працоўныя прыклады.
  2. Увага бывае трох відаў, міжвольная, самавольная і паслявольная. Галоўная мэта стваральнікаў курсу - дапамагчы ўдзельнікам ўвайсці ў стан плыні (паслявольная ўвага). Для гэтага патрэбныя кручкі ў пачатку, змена рытму кожныя 8–12 хвілін і эмацыйныя якары.
  3. Веды замацоўваюцца не ў момант спажывання, а ў момант актыўнага прыгадвання. Перачытванне стварае ілюзію ведаў, а тэсціраванне сябе і пераказ без канспекта будуюць трывалыя нейронныя сувязі.
  4. Матывацыя - гэта крывая з прадказальнай «далінай роспачы». Варта папярэдзіць ўдзельнікаў пра крызіс, стварыць мажлівасці для досведу поспеху, нармалізаваць памылкі і стварыць пачуццё агульнасці праз розныя віды кантакту.
  5. На кожным кроку вельмі важна захоўваць павагу як да аўтара, так і да ўдзельнікаў курса і ствараць прастору для сумеснай творчасці і задавальнення.

 

Хайлайты:

  • Навукова абгрунтаваныя практыкі
  • Жывыя прыклады і гісторыі з рэальнай практыкі
  • Заданні для актыўнага прыгадвання
  • Алгарытмы для праектавання курса і чэк-лісты для дыягностыкі
  • Канкрэтныя інструменты падтрымкі матывацыі ў «даліне роспачы»

Вучэбная праграма

  • 5 Sections
  • 17 Lessons
  • 0 м Працягласць
Разгарнуць усе
Раздзел 1: Што кажа навука пра навучанне
4 Lessons
  1. Урок 1. Чаму разумныя эксперты робяць дурныя памылкі?
  2. Урок 2. Як мазгі насамрэч вучацца
  3. Урок 3. Тры галоўныя памылкі стваральнікаў курсаў і як іх пазбегнуць
  4. Урок 4. Паўтарэнне
Раздзел 2. Увага, увага!
4 Lessons
  1. Урок 1. Хто вінаваты?
  2. Урок 2. Што такое ўвага?
  3. Урок 3. Тры тыпы ўвагі
  4. Урок 4. Прыгадванне (практыка)
Раздзел 3. Забыць нельга запомніць
4 Lessons
  1. Урок 1. Чаму ўсё забываецца?
  2. Урок 2. Праверка ведаў – навошта?
  3. Урок 3. Магія гісторый і месцаў
  4. Урок 4. Паўтарэнне
Раздзел 4. Як прайсці даліну роспачы
4 Lessons
  1. Урок 1. Няпростая сярэдзіна
  2. Урок 2. Галоўныя ворагі
  3. Урок 3. Структурныя рашэнні
  4. Урок 4. Паўтарэнне
Раздзел 5. Пачаць ад панядзелка
1 Lesson
  1. Урок 1. (БЕЗ)дзеянне

Выдаленне агляду курса

Вы ўпэўнены? Вы не можаце аднавіць гэта назад

Доступ да курса

Гэты курс абаронены паролем. Каб атрымаць доступ да яго, увядзіце пароль ніжэй:

Звязаныя курсы

Як працаваць з матывацыяй навучэнцаў дзеля грамадзянскіх зменаў

  • Два падыходы да праектавання: ад кантэнту і ад навучэнцаў
  • Чатыры фактары, якія падвышаюць верагоднасць прымянення
  • Роля эмоцый у запамінанні і пераходзе да дзеяння
0 м
0
0
15

От дебатов к взаимопониманию

0 м
0
0
234

Шлях да стварэння анлайн-курса

0 м
0
0
23
Scroll to top