Як не страціць розум зімой (вясной, летам і восенню) у вёсцы
Курс падрыхтаваны на дзвюх мовах — беларускай і рускай. Гэта стала магчымым дзякуючы сумеснай працы некалькіх каманд экспертаў, якія аб’ядналі свае веды і вопыт, каб зрабіць матэрыял даступным для як мага шырэйшай аўдыторыі.
Галоўная мэта курса — падтрымаць жанчын у развіцці псіхалагічнай устойлівасці, дапамагчы ім будаваць здаровыя сацыяльныя і раўнапраўныя сямейныя адносіны, навучыцца кіраваць уласным эмацыйным станам і клапаціцца пра сябе праз практыкі самарэгуляцыі, рэлаксацыі і ўсвядомленасці. Хоць курс арыентаваны перадусім на жанчын з сельскай мясцовасці, яго змест і практыкі будуць карыснымі для кожнай, хто імкнецца да эмацыйнай устойлівасці, унутранага балансу і больш усвядомленага жыцця, — незалежна ад месца пражывання і жыццёвых абставін.
Курс складаецца з сямі ўзаемазвязаных модуляў, якія паслядоўна раскрываюць, як сезонныя змены ўплываюць на фізічны і псіхалагічны стан, што такое эмацыйная рэгуляцыя і як глыбей разумець уласныя рэакцыі; што ўплывае на камунікацыю і як пераадольваць канфлікты; як асэнсоўваць дынаміку сямейных адносін; а таксама як вучыцца ствараць і падтрымліваць устойлівую супольнасць. Асобная ўвага надаецца разуменню ўплыву стрэсу на паўсядзённае жыццё і развіццю навыкаў стрэсаўстойлівасці, неабходных для захавання ўнутранай раўнавагі ў складаных умовах.
Кожны модуль курсу ўключае тэарэтычную і практычную часткі. Праходжанне тэарэтычнай часткі кожнага модуля займае каля 30 хвілін. Таксама кожны модуль змяшчае тэст, які дапамагае лепш засвоіць матэрыял і праверыць разуменне тэарэтычных ведаў. Практычная частка складаецца з некалькіх практыкаванняў, якія вы можаце выконваць ва ўласным тэмпе. Некаторыя практыкаванні, накіраваныя на працу «тут і цяпер», займаюць усяго некалькі хвілін, тады як іншыя, што патрабуюць больш глыбокага аналізу і асэнсавання, могуць заняць да гадзіны.
Падчас праходжання курса асаблівую ўвагу звяртайце на сябе і на тое, як вы сябе адчуваеце, якія рэакцыі і думкі ў вас узнікаюць падчас працы з матэрыяламі. Мы прапануем вам засяродзіцца на самім працэсе і заўважаць, як ён уплывае на вас — як змяняюцца вашы погляды, адчуванне сябе і стаўленне да іншых і да навакольнага свету. Для паглыблення досведу працы з курсам рэкамендуем завесці асобны сшытак, у якім можна запісваць думкі, пачуцці і асабістыя рэфлексіі, а таксама выконваць практыкаванні з модуляў. Такая форма працы дапамагае не толькі лепш асэнсоўваць прайдзены матэрыял, але і ўбачыць напрыканцы курса ўласны шлях, змены і ўнутраныя крокі, зробленыя на працягу навучання.
Пасля праходжання курса вы авалодаеце навыкамі ўважлівасці да сябе, эмацыйнай рэгуляцыі і стрэсаўстойлівасці, а таксама атрымаеце разуменне таго, як будаваць больш здаровыя адносіны з сабой і з іншымі. Курс заахвочвае паступова, маленькімі крокамі, уключаць практыкаванні і новыя спосабы клопату пра сябе ў паўсядзённае жыццё, адаптуючы іх да ўласнага рытму і патрэбаў. Для тых, хто захоча паглыбіцца ў асобныя тэмы, прадугледжаныя дадатковыя матэрыялы. У іх вы знойдзеце кнігі, выкарыстаныя пры падрыхтоўцы курса, а таксама рэкамендаваную літаратуру, якая больш шырока і змястоўна раскрывае пытанні, закранутыя ў модулях. Гэта дазволіць працягнуць самастойную працу і падтрымліваць атрыманыя навыкі ўжо пасля завяршэння курса.
Курс распрацаваны пад рэцэнзіяй
Вольгі Сарокі — дактаранткі факультэта філасофіі са спецыялізацыяй у кагнітыўных навуках Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне, Польшча.
Вучэбная праграма
- 7 Sections
- 14 Lessons
- 0 м Працягласць
1 модуль. Уводзіны. Як сезонныя змены ўплываюць на настрой і псіхалагічны стан
- Уводзіны. Як сезонныя змены ўплываюць на настрой і псіхалагічны стан.
- Тэст для самаправеркі. Модуль 1
Модуль 2. Регуляция эмоций. Что это такое и зачем это развивать?
- Регуляция эмоций. Что это такое и зачем это развивать?
- Тест для самопроверки. Модуль 2
Модуль 3. Камунікацыя і канфлікты. Як будаваць блізкія адносіны і не баяцца спрэчак
- Камунікацыя і канфлікты. Як будаваць блізкасць і не баяцца спрэчак
- Тэст для самаправеркі. Модуль 3
Модуль 4. Баланс в семье. Быть собой и быть вместе
- Баланс в семье. Быть собой и быть вместе
- Тест для самопроверки. Модуль 4
Модуль 5. Сіла супольнасці: падтрымка і самаразвіццё праз узаемадзеянне
- Сіла супольнасці: падтрымка і самаразвіццё праз узаемадзеянне.
- Тэст для самаправеркі. Модуль 5
Модуль 6. Техники релаксации и самопомощи
- Техники релаксации и самопомощи
- Тест для самопроверки. Модуль 6
Модуль 7. Падсумаванне: як стварыць уласную стратэгію самадапамогі
- Падсумаванне: як стварыць уласную стратэгію самадапамогі
- Фінальны тэст для самаправеркі
