Міжнародны вебінар пра прававое рэгуляванне валанцёрства – рэгістрацыя адкрытая

18 чэрвеня адбудзецца міжнародны вэбінар, прысвечаны еўрапейскаму досьведу і перспектывам прававога рэгулявання валанцёрства.

Гэтае мерапрыемства можа быць карысным для беларускіх няўрадавых ініцыятыў, грамадскіх аб’яднанняў і іншых асобаў, якія цікавяцца працэсам распрацоўкі ў Беларусі канцэпцыі Закона «Аб валанцёрскай дзейнасці» (стварэнне гэткай канцэпцыі прадугледжана афіцыйным планам заканапраектнай дзейнасці на 2026 год).

Вебінар пройдзе на платформе ZOOM 18 чэрвеня, пачынаючы з 17:00 па CET (гэта адпавядае 18:00 па мінскім часе). Дыскусія будзе праводзіцца на англійскай і рускай мовах з адначасовым перакладам.

Падчас вебінара эксперты з розных краін абмяркуюць міжнародныя стандарты і падыходы да прававога рэгулявання валанцёрства, прааналізуюць заканатворчы вопыт у гэтай галіне ў Нідэрландах і Арменіі, а таксама ранейшыя спробы заканадаўчага рэгулявання валанцёрства ў Беларусі ў 2019-2021 гадах, што цяпер зноў вяртаюцца на парадак дня.

Як заканадаўства можа больш эфектыўна падтрымліваць валанцёрства? Які міжнародны досвед у гэтай сферы можа быць карысным сёння? Якія ёсць прыклады добрых і няўдалых палажэнняў у замежных законах аб валанцёрстве? Удзельнікі даведаюцца больш пра юрыдычныя падыходы, якія зараз актуальныя, і пра прапановы, накіраваныя на ўмацаванне валанцёрства і добраахвотнай працы шляхам стварэння эфектыўнай і спрыяльнай прававой асновы для валанцёрскай дзейнасці.

Запрашаем далучацца да дыскусіі некамерцыйныя арганізацыі, валанцёрскія ініцыятывы, экспертаў-юрыстаў і ўсіх, хто цікавіцца будучыняй валанцёрства ў Беларусі.

Экспертамі на вебінары выступяць прадстаўнікі Еўрапейскага цэнтра некамерцыйнага права (ECNL), Lawtrend і Transparency International – Арменія.

Для ўдзелу ў вэбінары трэба зарэгістравацца праз анлайн-форму – аплікантам дашлюць напамін і спасылку на канферэнцыю ў Zoom за дзень да вебінара.

Scroll to top