Конкурс праектаў для НДА Польшчы

EEA Civil Society Fund аб’яўляе конкурс тэматычных праектаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Польшчы, якія падтрымліваюць дзейнасць, накіраваную на ўмацаванне дэмакратычных каштоўнасцей і вяршэнства закона, а таксама абарону правоў чалавека.
Апошні тэрмін падачы праектаў — 29 ліпеня 2026 года да 12:00.
Мэта — падтрымаць дзейнасць грамадскіх арганізацый у дзвюх галінах:
1) умацаванне дэмакратычных каштоўнасцяў і вяршэнства закону;
2) абарона правоў чалавека.
Памер грантаў:
- 10 000–25 000 EUR (арганізацыі з рэгістрацыяй ад 12 месяцаў);
- 25 001–80 000 EUR (арганізацыі з рэгістрацыяй ад 24 месяцаў).
Акрамя таго, можна атрымаць фінансаванне для пакрыцця выдаткаў на двухбаковае супрацоўніцтва з арганізацыяй/арганізацыямі з краін-донараў (Ісландыі, Ліхтэнштэйна ці Нарвегіі), а таксама для выдаткаў, звязаных з інстытуцыянальным развіццём.
Дэдлайн падачы канцэпцый: 29 ліпеня, 12:00 (па Варшаве).
