Унікальная праграма ад Задзіночання Беларускіх Студэнтаў
Рэмара — Рэспубліка Мары, заснаваная на сістэме Live Action Role Play game (LARP) — ролевай гульні, у якой удзельнікі і ўдзельніцы на тры дні апынаюцца ў новай рэальнасці без загадзя прапісанага сцэнару. Адпраўной кропкай становіцца жудасны стан краіны пасля вялікіх палітычных патрасенняў, а задачай гульцоў і гульчых з’яўляецца стварэнне ўласнай Рэспублікі Мары з нуля. «Рэмара» — гэта прастора, дзе можна даследаваць, як працуюць улада, прапаганда, супольнасць, салідарнасць і адказнасць за агульную будучыню.
«Рэмара 2026» ужо зусім блізка!
Калі ты любіш ролевыя гульні, цікавішся грамадскімі працэсамі, хочаш пражыць некалькі дзён унутры складанай гісторыі і стварыць лепшую будучыню — далучайся! Мы запрашаем маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў далучыцца да гульні, якая пройдзе 21–24 жніўня.
Каб трапіць на гульню, неабходна падаць заяўку да 1 ліпеня.
Пасля падачы мы звяжамся з вамі і паведамім усе дэталі. Удзел пакрываецца арганізатарамі_камі. Памятайце, колькасць удзельнікаў_іц абмежаваная!
