Падтрымка ад Міжнароднага інстытуту прэсы на развіццё медыяпрадуктаў і праектаў

Да ўдзелу запрашаюць еўрапейскія незалежныя выданні ўзростам не менш за 5 гадоў. Абраныя рэдакцыі атрымаюць восем месяцаў падтрымкі і грантавае фінансаванне.

Інстытут дапаможа медыяарганізацыям распрацаваць прадукт ці распачаць праект, які ўдасканаліць мадэль атрымання даходаў, працоўныя працэсы або стратэгіі кіравання.

Праграма будзе доўжыцца 8 месяцаў. Яна запрапануе:

  • ▪️анлайн-навучанне,
  • ▪️жывыя сесіі з экспертамі,
  • ▪️вочны трохдзённы буткэмп у Вене,
  • ▪️групавыя і індывідуальныя ментарскія сустрэчы,
  • ▪️абмен досведам паміж удзельнікамі.

Больш даведацца пра праграму і крытэрыі ўдзелу можна падчас анлайн-сесіі заўтра, 17 ліпеня, а 11 СЕТ.

Заяўкі прымаюць да 9 верасня.

За анонс дзякуй  https://t.me/pressclubbelarus

Scroll to top