Прававыя аспекты рэгістрацыі НКА ў Беларусі

Агляд
Вучэбная праграма
  • Як заснаваць некамерцыйную арганізацыю ў Беларусі і выбраць арганізацыйна-прававую форму, якая будзе дапамагаць вам дасягнуць вашых мэт, а не будзе ствараць дадатковыя абмежаванні? Які тып некамерцыйнай арганізацыі лягчэй зарэгістраваць, на якія аспекты варта звярнуць асаблівую ўвагу і ці заўсёды рэгістрацыя арганізацыі – найлепшае рашэнне?
  • Стварэнне арганізацыі – гэта больш, чым проста падрыхтоўка дакументаў і праходжанне дзяржаўнай рэгістрацыі. На практыцы менавіта рашэнні, прынятыя на пачатковым этапе, вызначаюць будучую сістэму кіравання, здольнасць прыцягваць рэсурсы, узаемадзеянне з удзельнікамі і ўстойлівасць дзейнасці.
  • У Беларусі свабода асацыяцыі на працягу многіх гадоў падвяргаецца істотным абмежаванням. Яшчэ да 2020 года заканадаўства і практыка яго прымянення стваралі значныя перашкоды для стварэння і дзейнасці некамерцыйных арганізацый. Пасля 2020 года становішча арганізацый грамадзянскай супольнасці яшчэ больш пагоршылася. Узмацненне дзяржаўнага кантролю і ціску прывяло да масавай прымусовай ліквідацыі, вымушанага спынення дзейнасці многіх НКА і далейшага звужэння прасторы для рэалізацыі грамадскіх ініцыятыў.
  • У гэтых умовах важна разумець, што нават належная падрыхтоўка дакументаў і поўнае выкананне патрабаванняў заканадаўства не з'яўляюцца гарантыяй дзяржаўнай рэгістрацыі НКА. Рашэнне рэгіструючага органа залежыць не толькі ад якасці падрыхтаваных дакументаў, але і ад таго, хто засноўвае арганізацыю і для ажыццяўлення якой дзейнасці яна ствараецца.
  • Разам з тым, нягледзячы на існуючыя выклікі, у Беларусі працягваюць рэгістравацца новыя некамерцыйныя арганізацыі. Іх колькасць значна меншая, чым да 2020 года, хоць і да гэтага колькасць зарэгістраваных НКА ў краіне была параўнальна невялікай. Стварэнне новых арганізацый мае важнае значэнне: яно сведчыць пра захаванне грамадскай актыўнасці і імкненне людзей сумесна вырашаць сацыяльныя, культурныя, адукацыйныя і іншыя грамадска значныя задачы.
  • Менавіта для падтрымкі ініцыятыў, якія разглядаюць магчымасць дзяржаўнай рэгістрацыі, у першую чаргу распрацаваны гэты курс. Яго мэта – дапамагчы будучым заснавальнікам разабрацца ў патрабаваннях заканадаўства, зразумець асаблівасці розных арганізацыйна-прававых форм, пазбегнуць распаўсюджаных памылак пры падрыхтоўцы дакументаў і максімальна скараціць колькасць фармальных падстаў для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі.
  • Курс дапаможа прайсці шлях ад ідэі грамадскай ініцыятывы да разумення патрабаванняў дзяржаўнай рэгістрацыі і арганізацыі далейшай дзейнасці.
  • Курс заснаваны на заканадаўстве Рэспублікі Беларусь (па стане на чэрвень 2026 года), яго практычным прымяненні і вопыце суправаджэння працэсу стварэння, рэгістрацыі і дзейнасці некамерцыйных арганізацый.
  • Падчас курса вы не толькі азнаёміцеся з прававымі палажэннямі, але і навучыцеся задаваць належныя пытанні перад прыняццем рашэння аб рэгістрацыі арганізацыі, ацэньваць наступствы выбару розных мадэляў і прымаць больш асэнсаваныя рашэнні.

Важна: матэрыялы курса прызначаны выключна для інфармацыйных і адукацыйных мэт; яны апісваюць дзеючае заканадаўства і не з'яўляюцца юрыдычнай кансультацыяй.

Па заканчэнні курса вы зможаце:

вызначыць, ці патрабуе ініцыятыва рэгістрацыі;

выбраць аптымальную арганізацыйна-прававую форму для НКА;

падрыхтаваць базавы набор дакументаў для рэгістрацыі і пазбегнуць распаўсюджаных памылак пры іх складанні;

ацаніць юрыдычныя рызыкі, звязаныя са стварэннем і дзейнасцю арганізацыі;

прайсці асноўныя этапы дзяржаўнай рэгістрацыі;

арганізаваць першачарговыя юрыдычныя дзеянні арганізацыі пасля яе рэгістрацыі.

 

Фармат курса: асінхронны анлайн-курс, які можна праходзіць самастойна ў зручны час.

 

Курс уключае:

  • кароткія лекцыі;
  • схемы і візуальныя матэрыялы;
  • практычныя заданні;
  • тэсты для самаацэнкі.

 

Колькасць модуляў: 5

 

Рэкамендаваны тэмп: 1–2 модулі на тыдзень

 

Меркаваная працягласць: 8–12 гадзін (уключна з выкананнем практычных заданняў і тэставаннем).

Вучэбная праграма

  • 7 Sections
  • 77 Lessons
  • 0 м Працягласць
Разгарнуць усе
Модуль 1. Што такое некамерцыйныя арганізацыі і якую арганізацыйна-прававую форму выбраць
9 Lessons
  1. Аб чым вы даведаецеся ў гэтым модулі? Уводзіны
  2. Лекцыя 1. Частка 1. Паняцце і прававы статус некамерцыйных арганізацый. Асноўныя адрозненні паміж некамерцыйнымі і камерцыйнымі арганізацыямі
  3. Лекцыя 1. Частка 2. Арганізацыйна-прававыя формы НКА. Асноўная розніца паміж грамадскімі аб'яднаннямі, недзяржаўнымі ўстановамі і фондамі
  4. Лекцыя 1. Частка 3. Неабходнасць рэгістрацыі НКА, перавагі, рызыкі і абмежаванні. Альтэрнатыўныя спосабы арганізацыі дзейнасці
  5. Дадатковы матэрыял. Асаблівасці некамерцыйных арганізацый: грамадскія аб’яднанні, фонды, недзяржаўныя ўстановы
  6. Рэкамендаваны спіс нарматыўных прававых актаў
  7. Практычнае заданне
  8. Варыянт выканання практычнага задання
  9. Тэст
Модуль 2. Што такое грамадскае аб’яднанне і асаблівасці яго рэгістрацыі
17 Lessons
  1. Аб чым вы даведаецеся ў гэтым модулі? Уводзiны
  2. Лекцыя 2. Частка 1. Грамадскае аб'яднанне: паняцце, асаблівасці, статус. Заснавальнікі грамадскага аб'яднання, патрабаванні да стварэння, рэгіструючыя органы
  3. Лекцыя 2. Частка 2. Падрыхтоўка дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання
  4. Лекцыя 2. Частка 3. Ажыццяўленне дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, абскарджанне адмовы ў рэгістрацыі
  5. Форма заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання
  6. Узор пратакола ўстаноўчага мерапрыемства
  7. Форма спіса заснавальнікаў
  8. Форма спіса сябраў выбарнага органа
  9. Прыкладны ўзор Статута грамадскага аб’яднання
  10. Узор гарантыйнага ліста
  11. Форма заявы аб вяртанні дзяржпошліны
  12. Узор скаргі на рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання
  13. Рэкамендаваны спіс нарматыўных прававых актаў
  14. Практычнае заданне
  15. Варыянт выканання практычнага задання
  16. Тэст
  17. Інфаграфіка
Модуль 3. Што такое фонд і як яго стварыць
14 Lessons
  1. Аб чым вы даведаецеся ў гэтым модулі? Уводзiны
  2. Лекцыя 3. Частка 1. Паняцце і віды фондаў, ключавыя асаблівасці і маёмасныя патрабаванні. Органы фонду і статут: як арганізаваць кіраванне фондам
  3. Лекцыя 3. Частка 2. Дзяржаўная рэгістрацыя фонду: падрыхтоўка дакументаў, парадак рэгістрацыі і яе ажыццяўленне, абскарджанне адмовы ў рэгістрацыі
  4. Форма заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі фонду
  5. Форма анкеты заснавальніка
  6. Узор рашэння заснавальніка аб стварэнні фонду
  7. Узор пратакола аб стварэнні фонду
  8. Прыкладны ўзор статута фонду
  9. Узор абавязальніцтва аб фармаванні маёмасці фонду
  10. Рэкамендаваны спіс нарматыўных прававых актаў
  11. Практычнае заданне
  12. Варыянт выканання практычнага задання
  13. Тэст
  14. Інфаграфіка
Модуль 4. Што такое ўстанова і як яе стварыць
15 Lessons
  1. Модуль 4. Што такое ўстанова і як яе стварыць
  2. Лекцыя 4. Частка 1. Паняцце ўстановы і яе ключавыя асаблівасці
  3. Лекцыя 4. Частка 2. Уласнік маёмасці ўстановы, кіраванне ва ўстанове і падрыхтоўка статута
  4. Лекцыя 4. Частка 3. Найменне ўстановы: выбар, узгадненне, рызыка адмовы
  5. Лекцыя 4. Частка 4. Падрыхтоўка і падача дакументаў для рэгістрацыі ўстановы
  6. Лекцыя 4. Частка 5. Дзяржаўная рэгістрацыя ўстановы, прычыны неажыццяўлення рэгістрацыі і абскарджанне
  7. Заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі некамерцыйнай арганізацыі
  8. Узор рашэння ўласніка маёмасці аб стварэнні ўстановы
  9. Форма заявы аб узгадненні назвы
  10. Узор даверанасці на ўзгадненне назвы
  11. Прыкладны ўзор статута ўстановы
  12. Інфаграфіка
  13. Рэкамендаваны спіс нарматыўных прававых актаў
  14. Практычнае заданне
  15. Тэст
Модуль 5. Юрыдычны адрас некамерцыйнай арганізацыі. Першачарговыя дзеянні некамерцыйнай арганізацыі пасля дзяржаўнай рэгістрацыі
20 Lessons
  1. Аб чым вы даведаецеся ў гэтым модулі? Уводзiны
  2. Лекцыя 5.1. Юрыдычны адрас некамерцыйнай арганізацыі: паняцце, практычнае значэнне і патрабаванні заканадаўства
  3. Лекцыя 5.2. Першачарговыя дзеянні НКА пасля дзяржаўнай рэгістрацыі
  4. Узор гарантыйнага ліста
  5. Узор дагавора арэнды нежылога памяшкання
  6. Узор акта прыёмкі-перадачы памяшкання да дагавора арэнды
  7. Узор дагавора бязвыплатнага карыстання памяшканнем
  8. Узор акта прыёмкі-перадачы памяшкання да дагавора бязвыплатнага карыстання
  9. Прыкладная форма працоўнага дагавора
  10. Прыкладная форма кантракту
  11. Узор загада аб прыёме на працу
  12. Узор загаду аб прызначэнні адказнага за распрацоўку штатнага раскладу
  13. Узор загаду аб зацварджэнні штатнага раскладу
  14. Узор загаду аб прызначэнні адказнага за справаводства і архіў
  15. Інфаграфіка 1
  16. Інфаграфіка 2
  17. Рекамендаваны спіс нарматыўных актаў
  18. Практычнае заданне
  19. Варыянт выканання практычнага задання
  20. Тэст
Агульны выніковы тэкст курса
1 Lesson
  1. Тэст
Метадычныя рэкамендацыі для выкладчыкаў курса
1 Lesson
  1. Метадычныя рэкамендацыі для выкладчыкаў курса

Выдаленне агляду курса

Вы ўпэўнены? Вы не можаце аднавіць гэта назад

Доступ да курса

Гэты курс абаронены паролем. Каб атрымаць доступ да яго, увядзіце пароль ніжэй:

Звязаныя курсы

Фандрайзінг для грамадска-культурніцкіх праектаў: гранты, КСА, краўдфандынг

0 м
0
0
49

Стварэнне курса: ад праектнай заяўкі да атрымання фінансавання

  • Канва заяўкі, якую вы запаўняеце па ходзе курса

  • Ключавыя падабенствы грантавай логікі і працэса стварэння курса

  • Асновы працы з ШІ пры стварэнні заяўкі

0 м
0
0
16

Як працаваць з матывацыяй навучэнцаў дзеля грамадзянскіх зменаў

  • Два падыходы да праектавання: ад кантэнту і ад навучэнцаў
  • Чатыры фактары, якія падвышаюць верагоднасць прымянення
  • Роля эмоцый у запамінанні і пераходзе да дзеяння
0 м
0
0
15
Scroll to top