Адкрыта рэгістрацыя на канферэнцыю “Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты”

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег на галіновую канферэнцыю ў Вільні, у межах якой мы пагаворым пра ўмовы і стандарты працы беларускіх медыя сёння, давер аўдыторыі, выклікі і поспехі недзяржаўных выданняў.

Асобная панэль канферэнцыі будзе прысвечана журналісцкім расследаванням – умовам, магчымасцям і эфекту для беларускага грамадства. У межах канферэнцыі пройдзе цырымонія ўзнагароджання сёлетніх лаўрэатаў конкурсу “Вольнае слова”.

Канферэнцыя пройдзе 18 верасня ў Вільні і будзе праводзіцца на беларускай мове.

Пацверджаныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць падрабязную інфармацыю ад арганізатараў на пазначаную электронную пошту.

Арганізатары не маюць магчымасці забяспечыць праезд і пражыванне ўдзельнікаў і ўдзельніц з іншых гарадоў, таму калегам варта разлічваць на ўласныя магчымасці.

Рэгістрацыя

Scroll to top