Праграма па пашырэнні супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін Усходняга партнёрства

МЗС Германіі аб’яўляе адкрыты конкурс для арганізацый, якія рэалізуюць сумесныя праекты з нямецкімі партнёрамі.
Для беларускіх арганізацый у прыярытэце:
- падтрымка незалежных СМІ і самабытнасці беларускай мовы і культуры,
- барацьба з дэзынфармацыяй і ўмацаванне грамадзянскай супольнасці.
Падацца могуць арганізацыі, якія вымушаны працаваць з-за мяжы.
Мінімальны памер гранта складае 50 000 EUR.
Тэрмін рэалізацыі — да канца 2027 года (магчымы праекты да 3 гадоў).
Ідэі праектаў прымаюцца да 15 верасня.
