Новы конкурс грантаў ад Program RITA

Праграма запускае новы конкурс грантаў для польскіх НДА, якія рэалізуюць праекты сумесна з партнёрамі з краін Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі.
У фокусе падтрымка праектаў, якія спрыяюць дэмакратычным і сістэмным зменам.
Тэматыкі:
- сацыяльныя праблемы,
- адукацыя,
- медыя,
- трэці сектар,
- мясцовае самакіраванне,
- культурная спадчына,
- экалогія і іншыя.
Кожны праект павінен рэалізавацца ў партнёрстве з НДА, дзяржаўнай установай, школай, універсітэтам ці іншай афіцыйна зарэгістраванай арганізацыяй. Памер грантаў: да 60 000 PLN (з партнёрамі з Усходняй Еўропы) або да 63 000 PLN (з партнёрамі з Каўказа і Цэнтральнай Азіі). Мінімальны ўласны ўнёсак складае 10% ад агульнага кошту праекта.
Тэрмін рэалізацыі праектаў: студзень – верасень 2027 г. Інфасесія пройдзе 29 верасня, 13:00 – 15:00 (рэгістрацыя).
