SMM-пасядзенкі з РАДА
Моладзевая РАДА запрашае на тры анлайн-сустрэчы пра тое, як весці сацсеткі жыва.
Фармат: лекцыя і абмеркаванне на паўтары гадзіны.
Разам з артхаўс-зоркай беларускай інсты Наташай ты разбярэшся:
👉як заставацца жывым чалавекам у інтэрнэце,
👉 чаму АІ з’ядае давер да любога кантэнту,
👉навошта ўвогуле ты вядзеш блог
👉плюс усе тэхнічныя моманты для недызайнера_к і немантажора_к.
Даты: 10, 17 і 24 кастрычніка, 12:00 (па Варшаве).
Мова: расейская.

