Праграма Мост запрашае на інфасесіі

Праграма Mobility Scheme for Belarusian Professionals садзейнічае стажыроўкам ў краінах Еўразвязу для беларускіх журналістаў. Ініцыятыва падтрымлівае прафесіяналаў, якія жывуць у краіне і за яе межамі.
Мэта — дапамагчы развіць навыкі і наладзіць партнёрствы.
Арганізатары плануюць інфасесіі:
🔺22 кастрычніка (чацвер)
🔺24 лістапада (аўторак)
Усе пачнуцца а 19:00 па Мінску і працягнуцца 45 хвілін.
