Конкурс грантаў для НДА Літвы
Міністэрства сацыяльнай абароны і працы Літвы прымае заўкі на конкурс праектаў па ўмацаванні інстытуцыянальнага патэнцыялу НДА.
📌 Фінансаванне можна атрымаць на:
– Падвышэнне фінансавай устойлівасці і празрыстасці арганізацыі;
– Развіццё паслугаў, у тым ліку сацыяльнага прадпрымальніцтва, і паляпшэнне іх якасці;
– Стратэгічнае развіццё арганізацыі;
– Развіццё валанцёрскай дзейнасці;
– Падвышэнне эфектыўнасці працы арганізацыі;
– Падвышэнне гатоўнасці арганізацыі да дзеянняў у крызісных сітуацыях.
💰 Памер фінансавання: ад 10 000 да 60 000 еўра.
Заяўкі прымаюцца ад арганізацый, якія былі створаныя не менш як за 12 месяцаў да абвяшчэння конкурсу і падалі неабходную гадавую справаздачнасць.

