Набор на адукацыйную праграму Think Tank Gym для моладзі

Кампус палітычнай навукі адкрыў набор на новую адукацыйную праграму Think Tank Gym для маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, якія бачаць сябе ў аналітычных цэнтрах, медыя, грамадскіх арганізацыях, міжнародных інстытуцыях або палітыцы.

Праграма спалучае анлайн-модуль з практычным трэнажорам (17 лістапада – 14 снежня) і выніковы афлайн-інтэнсіў для адабраных удзельнікаў і ўдзельніц (18–20 снежня).

Сярод ментараў і спікераў: брытанскі аналітык Джэймс Ніксі (SCEEUS, EPIK), Рыгор Астапеня, Юрый Дракахруст і Антон Раднянкоў (Цэнтр новых ідэй), Вольга Лойка (Plan B) ды іншыя эксперты і эксперткі.

Заяўкі прымаюцца да 10 лістапада 2026 года.

Праграма і форма заяўкі

Scroll to top