Конкурс праектаў ад Human Rights Fund  

Human Rights Fund (HRF) прапануе падтрымку праектам, якія накіраваны на абарону і прасоўванне правоў чалавека ў Беларусі. Падаваць заяўкі могуць толькі некамерцыйныя арганізацыі (уключаючы незалежныя СМІ).  Прыярытэтныя напрамкі: падтрымка незалежных медыя, абарона журналіста_к і актывіста_к, устойлівасць медыйных структур, супрацьдзеянне рэпрэсіям.  Працягласць праектаў: да 48 месяцаў.  Максімальная сума падтрымкі — да 150 000 EUR (у год).  […]

Даследчая стыпендыя Mieroszewski Centre (Польшча)

Даследчая стыпендыя для маладых навукоўцаў у галіне гісторыі, палітыкі і сучасных працэсаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе на 4 месяцы. Для каго: Тэматыка (прыклады): Спадчына Рэчы Паспалітай, грамадзянская супольнасць Беларусі/Расіі, Еўраінтэграцыя Украіны/Малдовы/Грузіі, супрацьдзеянне расійскай прапагандзе. Умовы: Дэдлайн: 1 снежня Даведацца больш

Грант от «Креативной Европы» ЕС и Goethe-Institut 

Развивать культурные проекты почти всегда означает выходить за рамки привычного круга и встраиваться в более широкий международный контекст. Именно для этого программа «Креативная Европа» Европейского Союза и Goethe-Institut предлагают грант, ориентированный на тех, кто готов реализовать проект вместе с зарубежным партнёром. Грант покрывает суточные для реализации проекта в размере 85 евро и пособие на проезд […]

Першы конкурс стыпендый Грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства 2026: пачаўся прыём заявак

Адкрыўся першы прыём заявак на Праграму стыпендый грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, фінансаваную ЕС, на 2026 год. Кандыдаты могуць падаць заяўкі да 30 снежня 2025 года. Праграма рэалізуецца ў межах праекта «Усходняе партнёрства: Механізм падтрымкі грамадзянскай супольнасці» і адкрыта для грамадзян Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны — незалежна ад месца іх фактычнага пражывання. Як […]

Стыпендыя для НДА Reagan-Fascell Democracy Fellows 2026-2027 (ЗША)

National Endowment for Democracy (NED) прапануе пяцімесячную рэзідэнцыю ў Вашынгтоне (ЗША) для актывістаў, даследчыкаў, журналістаўі і лідараўі грамадзянскай супольнасці.  Мэта праграмы — падтрымаць людзей, якія працуюць дзеля развіцця дэмакратыі, правоў чалавека і свабоды слова, і даць ім магчымасць распрацаваць уласны праект, атрымаць веды і стварыць міжнародныя кантакты. Праект павінен быць прысвечаны палітычным, сацыяльным, эканамічным, прававым […]

Аб’яўлена праграма грантаў ад Nordic Council of Ministers

Мэта праграмы — умацаваць дэмакратыю, устойлівае развіццё. Праекты павінны адказваць адным з ключавых прыярытэтаў: зялёны, канкурэнтны або сацыяльна ўстойлівы рэгіён, і ўключаць cross-cutting тэмы: кліматычная і экалагічная перспектыва, роўнасць полаў, правы дзяцей і моладзі. У праекце павінны быць тры краіны-партнёры. Арганізацыі мусяць быць з Поўночных краінаў Еўропы, краіны Балтыі і  партнёры з Украіны, Беларусі, Расеі. […]

Прэмія для маладых даследчыц і даследчыкаў ад Банка Ідэй

Банк Ідэй абвяшчае прэмію для маладых беларускіх даследчыц і даследчыкаў, якія гатовыя прапанаваць новыя ідэі і рашэнні для актуальных сацыяльных, палітычных і эканамічных праблем, што стаяць перад Беларуссю або беларускай дыяспарай. У межах прэміі будуць адабраныя пяць лепшых канцэпцый аналітычных запісак. Іх аўтаркі і аўтары атрымаюць падтрымку для падрыхтоўкі фінальных аналітычных матэрыялаў (да 2000 словаў), […]

Institut für Auslandsbeziehungen адкрыў конкурс для НДА

Institut für Auslandsbeziehungen абвясціў новы конкурс для зарэгістраваных няўрадавых арганізацый з усяго свету, якія працуюць у сферы прадухілення крызісаў, кіравання канфліктамі і развіцця дэмакратыі. Беларусь уваходзіць у спіс прыярытэтных рэгіёнаў. Заяўкі прымаюцца на сталай аснове. Праграма прапануе фінансаванне праектаў да 100 000 еўра, кансультацыйную падтрымку і магчымасці для міжнароднага супрацоўніцтва. Асноўныя рэгіёны праграмы — краіны […]

Праграма міжкультурных стыпендый CrossCulture Programme запрашае

Праграма CrossCulture Programme (CCP) дае ад 55 да 60 стыпендый спецыялістам і валанцёрам з больш чым 40 краін. Стыпендыяты праходзяць двух-трохмесячную стажыроўку ў прымаючых арганізацыях у Германіі ці краінах-партнёрах CCP. Яны пашыраюць свой прафесійны досвед, усталёўваюць каштоўныя кантакты і паглыбляюць транскультурныя кампетэнцыі. Якія прымаюць арганізацыі, у сваю чаргу, атрымліваюць выгаду ад вопыту стыпендыятаў, іх веды […]

Праграма «Усходняе партнёрства» — Прыём заявак на 2026 год адкрыты!

Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі запрашае недзяржаўныя арганізацыі падаць праектныя заяўкі ў межах праграмы «Пашырэнне супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю ў краінах Усходняга партнёрства і Расіі». Мэты праграмы Праграма накіраваная на ўмацаванне дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці і павышэнне ўстойлівасці да дэзінфармацыі ў краінах Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова, Украіна) і ў Расіі. Падтрымліваюцца праекты, […]

Scroll to top