Беларуская грамадзянская супольнасць у рэжыме выжывання: што паказаў Індэкс устойлівасці АГС за 2025 год
У 2025 годзе ўстойлівасць беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці працягнула зніжацца. Сектар адначасова сутыкнуўся з рэпрэсіямі, скарачэннем міжнароднага фінансавання, дэфіцытам кадраў і звужэннем магчымасцяў працаваць з людзьмі ў Беларусі. Аднак АГС захавалі здольнасць адаптавацца, працягнулі аказваць паслугі і перанеслі значную частку адвакатавання на міжнародны ўзровень. Такія высновы ўтрымлівае Індэкс устойлівасці беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці за 2025 […]
