Веды для дзеяння
Бяспека

Арганізацыйнае развіццё · Карысныя матэрыялы

Даследаванне: стан і выклікі беларускай грамадзянскай супольнасці 2025-2026 гг.

Прадстаўляем выніковае даследаванне, прысвечанае стану беларускай грамадзянскай супольнасці, умовам яе дзейнасці, фінансавай і арганізацыйнай устойлівасці, супрацоўніцтву паміж арганізацыямі і асноўным выклікам, з якімі яны сутыкаюцца.

Адметнасць даследавання ў спробе сістэмна ацаніць стан беларускай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку арганізацый і ініцыятыў, якія дзейнічаюць як у Беларусі, так і за яе межамі. Яно ахоплівае розныя сектары грамадзянскай супольнасці і дазваляе не толькі зафіксаваць актуальныя праблемы, але і прасачыць змены ў параўнанні з папярэднім этапам даследавання. 

Даследаванне праводзілася ў два этапы: у студзені–красавіку 2025 года ў апытанні ўдзельнічалі 63 прадстаўнікі арганізацый, а ў снежні 2025 года – красавіку 2026 года — 30.

Вынікі паказваюць, што сярод асноўных праблем грамадзянскай супольнасці застаюцца фінансавыя цяжкасці, абмежаваны доступ да міжнароднага фінансавання  і ціск з боку беларускіх уладаў . Таксама даследаванне фіксуе скарачэнне колькасці кадраў, недахоп фінансавых спецыялістаў і спецыялістаў па знешніх камунікацыях.

Пры гэтым адзначаюцца станоўчыя змены ў міжарганізацыйным супрацоўніцтве: павялічылася колькасць сумесных праектаў, а кааліцыі і сеткі сталі больш устойлівымі. Нягледзячы на складаную сітуацыю, частка арганізацый больш аптымістычна ацэньвае перспектывы ўласнага развіцця.

На падставе вынікаў даследавання аўтары прапануюць рэкамендацыі для донараў і буйных арганізацый-пасярэднікаў. Сярод іх — развіццё інстытуцыйнага і шматгадовага фінансавання, падтрымка ўтрымання супрацоўнікаў, інвестыцыі ў бяспеку і кібербяспеку, а таксама ўмацаванне супрацоўніцтва паміж арганізацыямі ў Беларусі і за яе межамі.

Даследаванне дае фактычную аснову для разумення актуальных патрэб беларускай грамадзянскай супольнасці і вызначэння напрамкаў яе далейшай падтрымкі.

Поўны тэкст на беларускай мове  і на англійскай мове