Як падрыхтаваць і правесці інклюзіўнае мерапрыемства. Рэкамендацыі для арганізатарак_аў
Інклюзія ― адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці арганізацыі ІншыЯ. Гэтыя рэкамендацыі ― спроба сабраць у адно ўвесь досвед у інклюзіўным падыходзе, які ёсць у Іншыхі і не толькі, і перадаць яго тым, хто толькі пачынае свой шлях у інклюзіі і баіцца зрабіць першы крок. Пры гэтым і тыя, хто ўжо працуе з інклюзіяй, змогуць знайсці тут штосьці карыснае і цікавае.
Асноўны фокус у рэкамендацыях засяроджаны на патрэбах наступных груп:
– людзі з абмежаванай мабільнасцю;
– людзі са слабым зрокам і невідушчыя;
– людзі са слабым слыхам і з поўнай яго стратай;
– людзі з псіхічнымі і ментальнымі асаблівасцямі;
– бацькі з маленькімі дзецьмі;
– супольнасць ЛГБТК+;
– людзі, прыязныя да экалагічнага ладу жыцця.
Важна разумець, што гэта не вычарпальны спіс і на практыцы нашмат больш груп вымагаюць інклюзіі. Патрэбы нейкіх з іх заўважныя, вядомыя і «звычныя», а пра пэўныя групы мы ведаем нашмат менш, бо ніколі не сутыкаліся з іх досведам. Тады нам давядзецца прыкласці намаганні, каб гэтыя патрэбы вывучыць.
Аўтары спадзяюцца, што гэтыя рэкамендацыі будуць карыснымі для вас і дапамогуць зрабіць вашую дзейнасць больш інклюзіўнай. “Мы будзем вельмі ўдзячныя за любую зваротную сувязь наконт якасці і карыснасці гэтага дакумента, таму смела пішыце свае думкі на нашую электронную пошту info@theothersby.org з пазнакай «Рэкамендацыі» ці ў нашых сацыяльных сетках”.
Вы можаце праверыць сваю арганізацыю ў дачыненні інклюзіўнага падыхода праз анкету самадыягностыкі “Экспрэс-дыягностыка інклюзіўнасці арганізацыі і яе дзейнасці” на нашым сайце.
Прапанаваны інструмент экспрэс-дыягностыкі дазваляе хутка ацаніць ступень укаранення інклюзіўнага падыходу ў арганізацыі і яе дзейнасці, і зарыентавацца ў патрэбах павышэння патэнцыялу ў гэтай сферы. Больш дэталёвая і комплексная ацэнка можа быць праведзена з прыцягненнем знешніх кансультантаў, якія дапамогуць запланаваць і фасілітаваць працэс аўдыту разнастайнасці і інклюзіі, абмеркавання яго вынікаў і планавання арганізацыйных змен.