Акселератар публічных кампаній запрашае да ўдзелу! Дэдлайн 1 верасня
Удзельнікі і ўдзельніцы акселератара будуць працаваць над ідэямі публічных кампаній, распрацоўваць план іх правядзення і рэалізоўваць іх. Гэта магчымасць атрымаць новыя веды і навыкі ад спецыялістаў у гэтай сферы. Лепшыя ідэі змогуць прэтэндаваць на фінансавую падтрымку.
Вы хочаце прыцягнуць увагу да праблемы, якая не вырашаецца, ці хацелі бы прыцягнуць увагу да нейкіх выпадкаў дыскрымінацыі? А можа вы хацелі б зладзіць кампанію па папулярызацыі беларускай мовы? Падчас акселератара разам з ментарамі і ментаркамі вы навучыцеся ператвараць карысныя ідэі для Беларусі ў публічныя кампаніі.
Мы чакаем заяўкі ад актывістаў_ак і журналістаў_ак з малым досведам вядзення публічных кампаній, якія:
• жадаюць навучыцца працы з іх арганізацыяй, мадэрацыяй і правядзеннем
• маюць ідэі публічных кампаній, накіраваных на дэмакратызацыю Беларусі, падтрымку грамадзянскай супольнасці, высвятленне і вырашэнне разнастайных праблемаў;
• хочуць атрымаць ментарскую, а магчыма і фінансавую падтрымку сваёй працы.