Праграма па стварэнні падкастаў Aerowaves Podcast Academy 2026

Aerowaves адкрывае набор на The Podcast Academy 2026 — адукацыйную праграму па стварэнні падкастаў пра сучасны танец і перфарматыўнае мастацтва. Удзельнікі/-цы атрымаюць ментарскую падтрымку ад журналісткі Dany Mitzman (BBC, Deutsche Welle), навучацца асноўным этапам працы з падкастамі (ад запісу і інтэрв’ю да мантажу і публікацыі).
Праграма складаецца з двух частак:
- Анлайн-сесіі (люты-красавік 2026)
- Практычная праца падчас фестывалю Spring Forward у Guimarães (Партугалія), 6-9 траўня 2026.
Для каго: удзельнікі/-цы з Еўропы (да 5 асобаў), зацікаўленыя ў танцы, сучасным мастацтве і культурнай камунікацыі з добрым узроўнем англійскай (ня абавязкова native). Досвед у падкастынгу не абавязковы.
Прапануецца:
- Поўнае пакрыццё выдаткаў (дарога, пражыванне, харчаванне)
- Пропуск на фестываль Spring Forward
- Магчымасць апублікаваць свае падкасты ў серыі Spring Forecast.
Дэдлайн: 30 лістапада, 24:00 (CET).
Даведацца больш
За анонс дзякуй https://t.me/sekktor/4273
