Конкурс Alumni Engagement Innovation Fund (AEIF) 2026 ад Амбасады ЗША ў Беларусі

Прыём заявак адкрыты да 4 траўня 2026 года, 23:59 па GMT+2.

Фонд прадастаўляе гранты выпускнікам праграм абмену, якія фінансуюцца ўрадам ЗША, для рэалізацыі інавацыйных праектаў, што вырашаюць лакальныя праблемы і прасоўваюць агульныя палітычныя мэты.

Асноўныя параметры:

Памер гранту: ад 5 000 да 35 000 долараў ЗША

  • Агульны бюджэт: да 70 000 долараў (у залежнасці ад наяўнасці сродкаў)
  • Колькасць чаканых грантаў: два
  • Тэрмін рэалізацыі праекта: ад 4 да 12 месяцаў
  • Пачатак праектаў: з 1 кастрычніка 2026 года

Праекты павінны быць распрацаваны і рэалізаваны камандамі выпускнікоў (мінімум два чалавекі). У гонар 250-годдзя Незалежнасці ЗША (Freedom 250) асаблівая ўвага ўдзяляецца ініцыятывам, якія падкрэсліваюць ЗША як глабальнага лідара ў інавацыях і творчасці, а таксама ўмацаванню бяспекі, эканамічнага росквіту рэгіёну і абароне свабоды слова.

Заяўкі падаюцца ад выпускнікоў або асацыяцый выпускнікоў праграм абмену ЗША. Падрабязная інфармацыя і патрабаванні да заявак — на афіцыйнай старонцы Пасольства ЗША ў Беларусі.

Падрабязнасці

Scroll to top