Стартаваў тыдзень супраць катаванняў 23-29 чэрвеня

“Катаванні ў Беларусі застаюцца сістэмным злачынствам, нягледзячы на міжнародныя забароны, увагу праваабаронцаў і тысячы задакументаваных выпадкаў.”
23-29 чэрвеня ў Вільнюсе, Варшаве і анлайн адбудзецца “Тыдзень супраць катаванняў” — серыя публічных мерапрыемстваў, прымеркаваная да “Сусветнага дня падтрымкі ахвяр катаванняў”.
Гэтую акцыю ўжо сёмы раз ладзяць “Прававая ініцыятыва” разам з “Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі” і партнёрамі. Катаванні мусяць быць спынены. Нават без відавочных кропак уплыву, мы можам дапамагчы увагай і эмпатыяй.
Вільнюс:
- 25 чэрвеня, 10:00 — Канферэнцыя “Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі”
- 26 чэрвеня — Адкрытая лекцыя Prof. Christopher Einolf: Why They Torture: Institutional Violence, Political Control, and the Struggle for Prevention in Belarus and Beyond.
- 27 чэрвеня, 19:00 — Прэзентацыя кліпа “Сяджу не за сябе”. Паказ на вялікім экране, Q&A, квіз, напоі і «дваравая рамантыка»
Варшава:
- 22 чэрвеня, 18:00 — Дыскусія “Досвед гвалту і падтрымка: голас квір-супольнасці”
- 21 чэрвеня – 1 ліпеня — Выстава “Нічога асабліва новага”. Архіў побытавых прадметаў, лістоў і твораў палітвязняў і палітвязынак у Музеі Вольнай Беларусі
Анлайн:
- 25 чэрвеня, 17:00 — Прэзентацыя “Нацыянальнага індэкса правоў чалавека” ад БХК
- 25 чэрвеня — Прэзентацыя даследавання “Віды катаванняў у Беларусі”
- 28-29 чэрвеня — Анлайн-паказ монаспектакля “Паслязаўтра будзе заўтра”
Праграма дапаўняецца.
Як далучыцца:
- Зарэгіструйцеся на падзеі
- Распавядзіце іншым
- Бярыце з сабой на івэнты знаёмых і асабліва — замежных!