Адкрыты прыём заявак на EaP Civic Tech Hackathon 2026

Стварыце лічбавыя рашэнні супраць дэзінфармацыі і падтрымайце грамадзянскую супольнасць.

Праект Eastern Partnership Civil Society Facility (пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза) аб’яўляе набор каманд на 2026 EaP Civic Tech Hackathon. Гэта ўжо сёмы хакатон, які дапамагае civic tech-энтузіястам распрацоўваць і запускаць карысныя лічбавыя інструменты для рэгіёна Усходняга партнёрства.

Асноўныя даты:

  • Прыём заявак адкрыты з 9 лютага 2026 года
  • Дэдлайн падачы — 2 сакавіка 2026 года, 23:00 CET
  • Анлайн-інкубацыя для адобраных каманд — 19 сакавіка – 3 красавіка 2026
  • Афлайн-хакатон — 17–19 красавіка 2026 у Кішынёве (Малдова)

Працоўная мова — англійская. Фармат гібрыдны: інтэнсіўная анлайн-падрыхтоўка + поўнавартасны вочны хакатон.

Галоўныя тэмы 2026 года:

  • Супрацьдзеянне дэзінфармацыі і misinformation у інтэрнэце
  • Зніжэнне сацыяльнай палярызацыі
  • Умацаванне ўстойлівасці грамадзянскай супольнасці
  • Падтрымка вымушаных перасяленцаў, бежанцаў, ВПЛ і асоб, якія шукаюць прытулку

Удзельнічаць могуць толькі каманды (індывідуальныя заяўкі не прымаюцца).

Мінімальны склад:

  • 1 прадстаўнік грамадзянскай супольнасці з адной з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) — лідэр каманды
  • Мінімум 2 тэхнічныя спецыялісты (уключаючы хаця б аднаго распрацоўшчыка)

Можна прыцягваць IT-спецыялістаў і дызайнераў з краін ЕС. Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне да 3 чалавек ад каманды для ўдзелу ў афлайн-частцы.

Што атрымаюць пераможцы?

Да 5 лепшых праектаў будуць намінаваныя на EaP Civic Tech Award. Пераможцы атрымліваюць:

  • Фінансаванне ў сярэднім €10 000 (да €12 000 у выключных выпадках)
  • Ментарскую і адміністрацыйную падтрымку для дапрацоўкі і запуску прадукту
Як падаць заяўку?

Запоўніце форму на афіцыйным сайце: https://ict.eapcivilsociety.eu/
Абавязкова азнаёмцеся з поўнымі Guidelines перад падачай.

Інфармацыйны вэбінар для ўсіх зацікаўленых пройдзе 24 лютага 2026 у 13:00 CET (рэгістрацыя).

Не прапусціце шанец ператварыць ідэю ў рэальны лічбавы інструмент, які дапаможа грамадству!


Па пытаннях: ict@eapcivilsociety.eu

Падрабязнасці і рэгістрацыя

Scroll to top