Стань Паслом еўрапейскай моладзі

Маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 26 гадоў з краін Усходняга партнёрства, ЕС і Вялікабрытаніі могуць падаць заяўку да 3 лістапада 2025 года, каб далучыцца да ініцыятывы “Паслы еўрапейскай моладзі” (YEAs).
Праграма EU NEIGHBOURS east шукае актыўных, матываваных і адкрытых да супрацоўніцтва маладых людзей, якія цікавяцца тэмай Еўрасаюза і хочуць зрабіць унёсак у развіццё сваіх супольнасцяў.
Удзельнікі сеткі YEAs прадстаўляюць моладзь сваіх краін, удзельнічаюць у анлайн і афлайн мерапрыемствах, развіваюць камунікацыйныя навыкі і наладжваюць міжнародныя кантакты.
Беларусы, якія пражываюць у ЕС, таксама могуць далучыцца да ініцыятывы.
Тэрмін падачы заявак: да апоўначы (CET) 3 лістапада 2025 г.
Даведацца больш:
