Беларускія студэнты ў Еўропе і Расіі: трэнды адукацыйнай міграцыі. Прэзентацыя даследвання «Палітычнай сферы»

Другі выпуск маніторынгу прысутнасці беларускіх студэнтаў за мяжой.  Папярэдняе даследаванне ахоплівала тэндэнцыі да канца 2023 года.

Калі: 29 лістапада 2024 года, 14:00 (Варшава) / 15:00 (Вільнюс) / 16:00 (Мінск)

Фармат: анлайн

На прэзентацыі даведаецеся:

  • колькі беларускіх студэнтаў паехала вучыцца за мяжу за апошнія дзесяць год і колькі навучаецца цяпер у краінах Еўропы і ў Расіі;
  • у якія краіны Еўропы беларускія студэнты едуць за вышэйшай адукацыяй;
  • якія фактары ўплываюць на выбар краіны;
  • па якіх прычынах Расія застаецца для беларусаў адным з асноўных напрамкаў для навучання;
  • якія міграцыйныя тэндэнцыі сёння існуюць сярод беларускай моладзі.

Пра вынікі даследавання раскажуць аўтары: 

  • Лізавета Пракопчык, Інстытут «Палітычная сфера»;
  • Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута «Палітычная сфера».

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

Scroll to top