Жадаеце сабраць грошы на свой праект, але не ведаеце, з чаго пачаць? Мы ў Gronka дапаможам разабрацца!

Прапануем вам бясплатныя кансультацыі па запуску паспяховых краўдфандынгавых кампаній.

Кансультацыю правядзе Надзея Пуцята, праектная і продакт-менеджарка, у мінулым – кам’юніці-менеджарка краўдфандынгавай платформы Ulej і фандрайзінгавай платформы MolaMola, сузаснавальніца Акадэміі творчых праектаў ТМІН, першай школы ў Беларусі, якая навучае краўдфандынгу.

Каму гэта карысна?

  • – Творцам і аўтарам праектаў, якія шукаюць фінансаванне для сваёй ідэі.
  • – Некамерцыйным арганізацыям, якім патрэбны сродкі на важныя ініцыятывы.
  • – Усім, хто жадае рэалізаваць мару, але не ведае, з чаго пачаць.

Пра што пагаворым?

  • – Што такое краўдфандынг і як ён дапаможа вам сабраць грошы.
  • – Чым краўдфандынг адрозніваецца ад фандрайзінгу і каму ён падыходзіць.
  • – Важныя крокі ад ідэі да паспяховай кампаніі.
  • – Разбяром вашу ідэю і падкажам, як зрабіць яе запатрабаванай у спонсараў.

Як пройдзе кансультацыя?

  • – Анлайн.
  • – Да 30 хвілін часу, цалкам прысвечанага вашаму праекту.
  • – Індывідуальны падыход: адказваем на пытанні і разглядаем вашы канкрэтныя крокі.
  • – Можна загадзя даслаць інфармацыю аб праекце і вашы пытанні.

Як запісацца?

Запоўніце форму рэгістрацыі і мы звяжамся, каб дамовіцца аб зручным часе.

Рэгістрацыя  

Пачніце свой шлях да паспяховай кампаніі ўжо сёння! 

Scroll to top