Працягнуты набор на курс «Геапалітычны выбар Беларусі. Польскі досвед»

У вас ёсць шанец далучыцца да курсу да 10 кастрычніка.
Арганізатар Вольны Беларускі Універсітэт.
Новы курс ВБЎ «Геапалітычны выбар Беларусі. Польскі досвед» дапаможа зразумець:
- Як фармаваліся нацыі Еўропы і што гэта значыць для беларусаў
- Чаму польская барацьба за незалежнасць — важны ўрок для Беларусі
- Якія шанцы мела БНР і чаму яна не ўтрымалася
- Як геапалітыка ўплывала на лёс беларусаў у ХХ стагоддзі
- І што мы можам зрабіць сёння, каб вярнуцца ў Еўропу
Выкладчык: праф. Мікола Іваноў — гісторык, былы савецкі дысідэнт, удзельнік руху «Solidarność Walcząca». Аўтар больш як ста навуковых прац і соцень публіцыстычных артыкулаў, апублікаваных у Польшчы, Расіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, ЗША, Германіі, Фінляндыі, Ізраілі і ва Украіне. Чытаў лекцыі ў Стэнфардскім універсітэце (ЗША), Сарбоне (Парыж), Лонданскім універсітэце і Іерусалімскім універсітэце. Чалавек, які бачыць Беларусь у кантэксце вялікай еўрапейскай гісторыі.
Старт курсу: 14 кастрычніка 2025
Працягласць: 15 гадзін (лекцыі + дыскусіі)
Фармат: анлайн, па аўторкам з 17:30
Па заканчэнні курсу сертыфікат ВБЎ і Ўроцлаўскага ўніверсітэта