Пяць інструментаў самаразвіцця для грамадзскай арганізацыі
Рэкамендацыямі дзеліцца кансультант па арганізацыйным развіцці Павел Гарбуноў.
Што мы хочам зрабіць? Для каго? Што для гэтага спатрэбіцца? Як на нашы дзеянні адрэагуе атачэнне? Аргразвіцце закранае ўсе аспекты жыццядзейнасці НДА. Арганізацыя – складаная рэч. Яе немагчыма набыць у краме, як гатовы механізм, над якім ужо папрацавалі спецыялісты. Усе патрэбна рабіць і ствараць з нуля. І для тых, хто мусіць гэтым займацца, існуе шмат выклікаў. Сітуацыя будаўніцтва арганізацыі вымагае пэўнага навучання і прафесіяналізацыі.
Ацаніць працу кожнага кампанента арганізацыі, не маючы досведу альбо знаходзячыся ўнутры працэса, вельмі складана. Тут на дапамогу прыходзяць інструменты арганізацыйнага развіцця.
1. Арганізацыйная ацэнка
Ці супадае дзейнасць з місіяй? Ці сапраўды мы рухаемся да тых вынікаў, якія планавалі, а не працуем абы рабіць хоць штосьці? Важнасць аргацэнкі ў развіцці НДА складана пераацаніць.
Аргацэнка праводзіцца па некалькіх кампанентах.
- Першы – місія: ці мае яе арганізацыя, наколькі яе ведаюць і падзяляюць сябры, ці супадае з ёй дзейнасць? Далей звязка місія-бачанне-стратэгія. Ці працуе яна на ўсіх этапах?
- Другі капанент: унутраная інфраструктура і праца ў камандзе. Ён ацэньвае эфектыўнасць унутраных працэсаў, колькі часу і іншых рэсурсаў яны займаюць, ці хапае спецыялістаў у кожным працэсе і ці даюць яны чаканы вынік.
- Трэці кампанент: кампетэнцыі. Гэта прафесійны досвед персаналу і самі праекты. Ці хапае разумення, ведаў, практычных навыкаў для праектнай работы? Ці дасягаюць праекты закладзеных вынікаў?
- Чацвёрты кампанент: усе, што звязана з партнёрствам і усведамленнем арганізацыяй яго важнасці.
- Пяты – медыя кампанент. Ён ацэньвае, як арганізацыя прадстаўлена ў інфа полі, якія мэсседжы транслюе, і ці карэлююць яны з місіяй і мэтамі дзейнасці.
- Шосты – разуменне мэтавай аудыторыі, яе праблемаў, патрэбаў і сувязі з імі.
- І яшчэ адзін кампанент – гэта тэорыя бачання, тое, ці разумее каманда якія праекты і праграмы трэба рабіць, каб прыйсці да пажаданых пераменаў. Наколькі гэтая тэорыя адпавядае рэчаіснасці, як мы можам у гэтым упэўніцца і якая мусіць быць праца партнэраў?
Кансультант праз пытанні і рэфлексійную размову збірае агульны малюнак па ўсіх аспектах і ставіць умоўныя балы. Яны адлюстроўваюць стан таго ці іншага кампаненту. Не трэба пужацца нізкіх балаў: бывае часам, што арганізацыі на пэўных этапах не абавязкова мець высокі бал, напрыклад, у медыя. Пакуль не налажаныя іншыя, больш важныя аспекты. Некаторыя кампаненты могуць быць і зусім неактуальныя для дасягнення пажаданых вынікаў нават і ў будучым.
Аргацэнка мае і свой адукацыйны эфект: пасля яе людзі лепш разумеюць, як пабудавана арганізацыя, на што трэба звяртаць увагу. Кансультант мусіць даць рэкамендацыі па далейшаму выпраўленню становішча.
Аргацэнка дае разуменне, што можа быць лепш, кансультант прапануе інструменты, каб арганізацыя магла зрабіць наступны крок. Пры гэтым прыярытэты развіцця арганізацыя вызначае сама. Напрыклад, нам зараз не важна партнёрства, але важна дасягаць мэты праектаў.
Калі ў арганізацыі ёсць досвед, заўжды можна спыніцца і самім сабе пазадаваць гэтыя пытанні. Альбо скарыстацца анкетай самадыягностыкі.
Ці патрэбна аргаацэнка маладым ініцыятывам?
Так. Таму што аргацэнка паказвае, дзе і што можа быць па-іншаму. Калі няма ўласнага досведу ці прыкладаў, многія рэчы з будаўніцтва арганізацыі нават не прыходзяць у галаву. Другое – гэта звычка працаваць пэўным чынам “як склалася” і нават не задумвацца, чаму мы робім так, а не інакш.
Есць, канешне, невялікія ініцыятывы, якія і не хочуць перерастаць у арганізацыі. Але і тут можна адразу ўбачыць праблемы, якія могуць парушыць нават самую добрую пачатковую актыўнасць. Напрыклад, усё можа быць завязана на лідары і дзейнасць цалкам залежыць ад яго стану, актыўнасці і інтарэсу. Гэта неўстойлівая структура.
Нават самай маладой ініцыятыве кансультант можа падказаць шмат карысных інструмантаў і спосабаў, як зрабіць лепш тое, што ёсць, не пераўтраваючыся ў груваздкую структуру.
2. Камунікацыя з іншымі арганізацыямі
Другі важны інструмент для развіцця – гэта камунікацыя з другімі арганізацыямі. Дзяліцца досведам, вывучаць лепшыя практыкі, проста знаёміцца і хадзіць у адмысловыя “госці”, каб бачыць і вывучаць, як пабудаваны працэсы ў другіх арганізацый.
3. Самарэфлексія
Наколькі я працую эфектыўна? Аналіз і рэфлексія кожнага працэсу.
Можна ўзяць усе актыўнасці, якія вы рабілі апошнія 2 тыдні і ацаніць іх: яны рэактыўныя ці праактыўныя? Рэактыўныя – гэта, калі я рэагую на тое, што адбываецца. Праактыўныя – гэта тое, што я ствараю, запускаю і змяняю.
Калі 70% дзеянняў – рэактыўныя, а 30% праактыўныя – значыць, трэба змяняць унутраныя працэсы, бо на праактыўныя ўжо не хапае рэсурсаў.
4. Метрыкі працы каманды і метрыкі дзейнасці
Раз на дзень мы выпісваем задачы і ставім час, які на гэта патрацілі. Аналіз патрачанага часу дапамагае ўбачыць, дзе ў арганізацыі слабыя месцы і як гэта выправіць. Напрыклад, вы адсочваеце і аналізуеце, колькі часу на якія працэсы вы траціце цягам месяца. І калі, напрыклад фандрэйзінг пры недахопе рэсурсаў, займае у вас 2 гадзіны на 2 тыдні, зразумела, што працэс гэты паспяховым назваць будзе складана.
Аналіз працэсаў нават цягам аднаго месяцу ўжо дась вам бачанне, чым і як вы займаецеся.
Метрыкі дзейнасці яшчэ больш істотныя. Гэта тыя самыя імпакты, аўтпуты і аўткамы, якія просяць указваць донары ў праектных прапановах. З імі ў арганізацыях часта бываюць складанасці. Але наладзіць сістэмы метрык, якая была б скразной для ўсіх праектаў проста неабходна. Інакш сумленна і аб’ектыўна адказаць на пытанне ці прыводзіць нас нашыя праекты да падажанага выніку немагчыма.
5. Праца з каранямі, а не наступствамі
У кожнай праблемы, якую бярэцца вырашаць арганізацыя, ёсць карані і наступствы. Разумець, што ёсць каранямі вашай праблемы і добра адрозніваць ад наступстваў вучыць кніга “Логіка-структурны падыход”. Яна падыходзіць і тым, хто робіць першыя крокі і, хто ужо даўно працуе ў НДА.
Даведка: Павел Гарбуноў мае стаж у НДА і бізнесе больш за 10 гадоў. Працуе з арганізацыямі рознага накірунку і досведу.
“Хачу дапамагчы іншым арганізацыям стаць моцнымі і эфектыўнымі”
Тэмы:
- стратэгічнае планаванне: ад ідэі і місіі да бачання і стратэгіі
- пабудова эфектыўных праектаў, якія працуюць на місію, праектны падыход
- адбудаванне ўнутраных працэсаў
- унутраная камунікацыя
- праца з валанцёрамі.