Вольны беларускі універсітэт запрашае на курс па мясцоваму самакіраванню

Хочаш разабрацца, як працуе мясцовае самакіраванне ў краінах Еўропы? Якія механізмы забяспечваюць яго эфектыўнасць? Як яно развівалася і з якімі выклікамі сутыкаецца сёння?

Пачатак курсу: 2 красавіка 2025

Фармат: 7 сустрэч па 90 хвілін, кожную сераду а 17:30 (СЕТ)

Мова выкладання: польская

Дэдлайн рэгістрацыі: 27 сакавіка 2025

Падчас сустрэч ты даведаешся не толькі пра эвалюцыю мясцовага самакіравання – ад часоў барона Карла фон Штайна да сучасных выклікаў – але і пра яго сэнс, канкрэтныя прынцыпы і механізмы функцыянавання ў краінах ЕЗ і Польшчы.

У межах курсу мы засяродзімся на практычных аспектах працы мясцовага самакіравання. Ты зразумееш, з якімі выклікамі сутыкаецца сучаснае самакіраванне ва ўмовах усё больш складанага і нестабільнага асяроддзя, а таксама, што на самой справе азначае яго існаванне ў дзяржаўнай структуры.

Разам мы разгледзім ключавыя тэмы:

  • выбары ў мясцовыя органы ўлады;
  • паўнамоцтвы войта, бурмістра/прэзідэнта;
  • прынцыпы самакіравання – як палітычныя, так і фінансавыя, што з’яўляюцца асновай сучаснага самакіравання.

Не абыдзем увагай і будучыню самакіравання – якія выклікі яго чакаюць у XXI стагоддзі і як яно будзе развівацца.

Выкладчык: Krzysztof Kociubiński, dr hab, prof. UWr
Дырэктар Інстытута міжнародных даследаванняў і бяспекі Ўроцлаўскага ўніверсітэта. Аўтар больш за 50 нацыянальных і міжнародных публікацый, прысвечаных, у прыватнасці, тэрытарыяльнаму самакіраванню ў Польшчы і Еўропе, трансгранічнаму супрацоўніцтву і Еўрапейскаму Саюзу.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на нашым сайце па спасылцы

Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат ВБЎ-Уроцлаўскі Ўніверсітэт

Падрабязней

Scroll to top