Грантавая праграма: Каштоўнасці SPLOT 2025-2028 (Польшча)

Праграма прапануе малыя гранты ад 2500 да 7500 EUR на праекты працягласцю ад 3 да 12 месяцаў.
Фінансаванне можа пакрываць інстытуацыйнае развіццё (да 20% сродкаў на развіццё арганізацыі, адміністрацыйныя выдаткі, ІТ, навучанне каманды).
Прапануецца падтрымка праз сетку helpdesk, кансультацыі і навучальныя вэбінары па падрыхтоўцы заяўкі.
Тэрмін падачы: 28 жніўня.
Мэтавая група праекта:
Арганізацыі грамадзянскай супольнасці з Польшчы, якія працуюць на рэгіянальным/мясцовым узроўні, з меншым патэнцыялам, у тым ліку ў сельскай мясцовасці. Умацаванне пазіцый мясцовых няўрадавых арганізацый у грамадска-палітычным жыцці азначае лепшае прасоўванне і абарону асноўных дэмакратычных каштоўнасцяў на розных узроўнях жыцця.
Асноўная мэта праекта — абараняць, прасоўваць і павышаць дасведчанасць аб асноўных правах і каштоўнасцях ЕС шляхам падтрымкі мясцовых, рэгіянальных або нацыянальных арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС), пашырэння іх магчымасцей.
Чаканыя эфекты:
- умацаванне мясцовых арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Польшчы з пункту гледжання іх патэнцыялу і ўзрослай здольнасці аказваць станоўчы сацыяльны ўплыў
- павышэнне патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці (для абароны, маніторынгу і ўмяшання) і ведаў нацыянальных партнёраў і арганізацый грамадзянскай супольнасці ў галіне абароны і прасоўвання еўрапейскіх каштоўнасцей і вяршэнства права
- умацаванне ўразлівых груп, у тым ліку людзей з асаблівымі патрэбамі, меншасці, жанчын, пажылых людзей і г. д.
- умацаванне партнёрскіх арганізацый Сеткі SPLOT у галіне інавацыйных інструментаў і метадаў рэалізацыі статутных задач.