Грантавая падтрымка ад Nordic-Baltic NGO Cooperation Support Programme

Праграма прымае заяўкі на падтрымку праектаў, якія ўмацоўваюць грамадзянскую супольнасць праз сумесную дзейнасць НДА з Паўночных і Балтыйскіх краін.
Праграма падтрымкі садзейнічае развіццю моцнай і дынамічнай грамадзянскай супольнасці ў рэгіёне Балтыйскага мора. Праз сеткавае супрацоўніцтва і абмен досведам, трэнінгі і адукацыйныя праекты, даследаванні і навучальныя візіты.
Праекты павінны ўключаць мінімум тры партнёры з розных краін.
Прыярытэты праграмы:
- умацаванне гатоўнасці да крызісаў;
- падвышэнне псіхалагічнай устойлівасці, уключаючы процідзеянне дэзінфармацыі і развіццё медыяпісьменнасці;
- ўмацаванне даверу да дэмакратычных інстытутаў.
Памер фінансавання: ад 7 да 25 тысяч еўра
