Гранты для беларускіх культурніцкіх ініцыятыў ад ArtPower Belarus

Праграма ArtPower Belarus адкрыла некалькі трэкаў фінансавання для беларускіх культурніцкіх праектаў: ад арганізацыйнага развіцця і творчых ініцыятываў да падтрымкі ў асаблівых абставінах. 

Можна падаць не больш за 1 праект на кожны трэк у межах аднаго кола. 

Прыярытэты праграмы: 

  • • Павышэнне якасці і бачнасці беларускай культуры 
  • • Развіццё прафесійных сетак 
  • • Паляпшэнне ўмоваў працы 
  • • Інтэграцыя ў еўрапейскую культурную прастору 
  • • Новыя формы прасоўвання беларускай культуры 
  • • Адукацыйныя і асветніцкія праекты 
  • • Развіццё прафесійных навыкаў. 

Для каго: культурніцкія ініцыятывы і НДА, мастакі, творцы, каманды, якія цяпер жывуць або працуюць у краінах Еўразвязу ці Усходняга партнёрства.

Трэк 2. Творчыя праекты 

Для творчых ініцыятываў: стварэння новых культурных прадуктаў, публічных падзей, мастацкіх даследаванняў, міжкультурнага абмену і партнёрскіх праектаў. 

Гранты:

  • • MINI: 3 000 – 10 000 EUR 
  • • MIDI: 10 000 – 40 000 EUR 
  • • Да 60 000 EUR у асаблівых выпадках. 

Тэрмін падачы: 4 чэрвеня, 15:00 па мінскім часе.  

Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах 

Для тэрміновых або надзвычайных сітуацый: рэпрэсіі, страта фінансавання падчас рэалізацыі праекта, немагчымасць перанесці важную паездку ці падзею, страта працаздольнасці і іншыя крызісныя абставіны. 

Гранты: 

  • • 1 000 – 5 000 EUR 
  • • Да 10 000 EUR у асаблівых выпадках.  

Падача на сталай аснове. 

Праграма ArtPower Belarus прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем». 

 Даведацца больш

Scroll to top