Гранты на культурніцкія праекты ў праграме European Capital of Culture 2028 (Чэхія)

České Budějovice 2028 запрашае культурніцкія арганізацыі з усяго свету далучыцца да афіцыйнай праграмы European Capital of Culture 2028 з праектамі, заснаванымі на прынцыпах (perma)culture.
Прыярытэтныя напрамкі:
- Сучаснае мастацтва і інсталяцыі
- Фатаграфія
- Аўдыёвізуальныя і digital-праекты (VR/AR, immersive)
- Архітэктура, дызайн, мода
- Музыка, саўнд-ар.
Для каго: культурніцкія арганізацыі (НДА, інстытуцыі, універсітэты і інш.) з Чэхіі, ЕС і іншых краін. Індывідуальна падавацца нельга (але можна ўдзельнічаць у камандзе).
Умовы:
- Неабходны мінімум адзін міжнародны партнёр
- Калі вы не з рэгіёна — патрэбен лакальны партнёр
- Толькі 1 праект ад арганізацыі.
Прапануецца:
- Фінансаванне праектаў: – малыя: да 1 500 000 CZK (≈ 60 000 EUR; да 70% бюджэту) – вялікія: да 4 000 000 CZK (≈ 160 000 EUR; да 50% бюджэту)
- Падтрымка ў распрацоўцы і рэалізацыі праекта
- Удзел у міжнароднай праграме European Capital of Culture.
Падача да 10 ліпеня.
Даведацца больш
За анонс дзякуй www.sekktor.online
